Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

“Праблема забруджвання пластыкам: магчымыя канцэптуальныя падыходы і рашэнні ў свеце і Беларусі”, з такой тэмай выступіць 6 лютага на агульнай лекцыі дацэнт кафедры экалогіі ГДУ імя Я. Купалы Вольга Крэмлёва.

Ужо цяпер у марскіх арганізмах выяўляюць палімерныя часціцы, здольныя мігрыраваць па харчоваму ланцугу і трапляць на нашы талеркі. Навукоўцы прагназуюць: да 2050 года пластыка ў Сусветным акіяне стане больш, чым рыбы.

Ці можна выжыць без пластмасы? Наколькі актуальная праблема забруджвання пластыкам для нашай краіны, як паменшыць колькасць смецця і якія альтэрнатывы пластмасе існуюць? Гэтыя і іншыя пытанні будуць разгледжаны Вольгай Крэмлёвай.

Агульная лекцыя пройдзе па адрасе вул. Будзённага 48а, у 100 аўдыторыі а 12 гадзіне.

Яшчэ запісы