Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Калі Вас натхняе хараство роднай мовы і Вы марыце апынуцца ў бязмежным полі яе багацця, разнастайнасці, між сакавітых красак слоў, выразаў, іх адценняў… і палепшыць узровень валодання родным словам – прыходзьце на наш курс

На курсе Вы:

– узбагаціце свой лексічны запас,

– набудзеце неабходныя практычныя навыкі па выкарыстанні беларускай мовы ў розных сферах жыцця,

– запоўніце прабелы ў складаных тэмах і пытаннях беларускага правапісу,

– даведаецеся пра гістарычны лёс узнікнення і развіцця роднай мовы і многае другое.

У праграмме курса: сустрэчы з гарадзенскімі пісьменнікамі і бардамі; наведванне літаратурных імпрэз, прэзентацый і выстаў, тэатральных пастановак; прагляды і абмеркаванні фільмаў у беларускай агучцы; экскурсіі на беларускай мове.

Пачатак заняткаў: 14 кастрычніка 2019 г.

Працягласць курса: кастрычнік 2019 г – красавік 2020 г.

Перыядычнасць: 1  раз на тыдзень па 1,5 гадзіны

Заняткі будуць праходзіць кожны аўторак (пачатак у 12.00)

Дзе: вул. Ціміразева, 10/1, а.31

Памер групы:  ад 10 да 12 чалавек