Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Лячэбная фізкультура пры захворваннях пазваночніка з’яўляецца састаўной часткай немедзікаментознага лячэння траўмаў і захворванняў пазваночніка. Пры захворваннях пазваночніка ЛФК праводзіцца з улікам віду і стадыі паталагічнага працэсу. Важным момантам з’яўляецца прынцып рэгулярнасці правядзення заняткаў з паступовым павышэннем нагрузкі.

Заняткі пабудаваны на аснове ўнікальнай пазіцыйнай гімнастыкі доктара Баршчэнка, якая абапіраецца на касмічныя рэабілітацыйныя тэхналогіі, дапамагаюць уключыць у працу кароткія і доўгія мышцы пазваночніка, умацаваць глыбокія мышцы спіны, фармулююць унутраны гарсэт пазваночніка, дапамагаюць здабыць ідэальную выправу, а значыць – забыцца пра шматлікія хранічныя хваробы.

Пачатак заняткаў: 14 кастрычніка 2019 г.

Працягласць курса : кастрычнік 2019 г. – красавік 2020 г.

Перыядычнасць: 1 раз на тыдзень, па 1,5 гадзіны

Заняткі будуць праходзіць па аўторках у 13:00

Дзе: вул. Будзёнага 48а-86

Памер групы (колькасць навучэнцаў):  да 20 чалавек