Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Калі Вас цікавіць усё новае, калі вы любіце рухацца, але хуткі тэмп не для вас, то запрашаем на заняткі па Самадэва-ёзе. Гэты курс прызначаны: для мужчын і жанчын ва ўзросце ад 3 да 99 гадоў любога ўзроўню фізічнай падрыхтоўкі; для тых, каму па душы плаўныя і гарманічныя рухі пад музыку; для тых, каму хочацца павялічыць рухомасць суставаў мяккімі негвалтоўнымі метадамі.

Праз практыку рухаў Самадэва-ёгі Вы зможаце:

  1. Гарманізаваць працу цягліц, у выніку з’явіцца дастатковы цягліцавы тонус і знікне лішняе напружанне ў целе.
  2. Павялічыць рухомасць суставаў – гэта надасць гнуткасць целу і лёгкасць паходцы.
  3. Прывесці ў раўнавагу энергетычную сістэму, што спрыяе прыкметнаму паляпшэнню самаадчування і здароўя.
  4. Праз саманазіранне пачаць бачыць сябе звонку, што дазволіць чалавеку ўсведамляць сябе, быць з самім сабой у суладдзі.

У праграму курса ўключаны рухі і танцы, якія выконваюцца пад музыку. Гэтыя рухі і танцы выкладаюцца ў Свабодным універсітэце Самадэва (Францыя). Яго заснавальнік – Ідрыс Лаор, пасля падарожжаў па Усходзе спалучыў традыцыйную ўсходнюю мудрасць з сучаснымі ведамі заходніх навук і адаптаваў іх пад патрэбы сучасных людзей.

Пачатак заняткаў: 14 кастрычніка 2019 г.

Працягласць курса : кастрычнік 2019 г. – красавік 2020 г.

Перыядычнасць: 2 разы на тыдзень, па 1,5 гадзіны

Заняткі будуць праходзіць па панядзелках у 14.00 і серадам у 16:00

Дзе: вул. Будзёнага 48а – 86

Памер групы (колькасць навучэнцаў):  да 25 чалавек