Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Сёння электронныя дэвайсы сталі неад’емнай часткай у жыцці кожнага з нас. Запрашаем
Вас на курс, дзе Вы зможаце навучыцца карыстацца планшэтам. Пасля курсу Вы зможаце
выкарыстоўваць Ваш планшэт у паўсядзённым жыцці без асаблівай цяжкасці.
Пасля заканчэння курса Вы атрымаеце або палепшыце навыкі выкарыстання планшэтам, зможаце
выкарыстоўваць базавыя прыкладання, запампоўваць прыкладанні, усталёўваць і выкарыстоўваць іх. А
таксама без праблем мець зносіны са сваімі сваякамі або сябрамі без званкоў,
самастойна адпраўляць розную інфармацыю з дапамогай сацыяльных сетак. Вы зможаце
слухаць сваю любімую музыку ці глядзець любімы серыял. А калі Вы вырашыце
павандраваць, то ні за што не заблудзіліся, бо будзеце ведаць, як выкарыстоўваць карту або
перакладчык на вашым планшэце.

У праграме:
Як выкарыстоўваць асноўныя прыкладання на планшэце
Як спампаваць і ўсталяваць новае прыкладанне
Як знаходзіць / адкрываць / атрымліваць навіны свету, Беларусі, Гродна
Як выкарыстоўваць пошту, сацыяльныя сеткі, пошукавыя запыты

Пачатак заняткаў: 14 кастрычніка 2019 г.

Працягласць курса : кастрычнік 2019 г. – красавік 2020 г.

Перыядычнасць: 1 раз на тыдзень, па 1,5 гадзіны

Заняткі будуць праходзіць па аўторкам а 16:00

Дзе: вул. Будзёнага 48а-63

Памер групы (колькасць навучэнцаў):  да 20 чалавек