Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

“Гражданское образование в Восточной Европе: актуальная ситуация и возможные прогнозы. От фокус-группы до сети: история EENCE” – так называецца выданне, якое было выдадзена Усходне-Еўрапейскай сеткай грамадзянскай адукацыі (EENCE).

У якасці прыкладу адной з самых паспяховых адукацыйных праграм у рэгіёне апісаны досвед дзейнасці нашага “Універсітэту Залатога Веку”.

У кнізе, якая выйшла на рускай і ангельскай мовах, згаданыя таксама “Гарадзенскія майстэрні ведаў“, якія штогод ладзяцца “Цэнтрам дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.

Зборнік быў выдадзены пры падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі ў межах праграмы “Пашырэнне супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін Усходняга партнёрства і Расіі”.

У склад EENCE сёння ўваходзіць каля 30 арганізацый з Азербайджану, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі і Украіны.

У іх ліку – гарадзенскія ГА “Цэнтр “Трэці сектар“, а таксама “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”, якія сумесна рэалізуюць праграму “Універсітэт Залатога Веку”.


Яшчэ запісы