Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Ганна Чуканава пачала займацца ва “Універсітэце Залатога Веку” як студэнтка, але праз год стала весці курс па жывапісе.

З дзяцінства Аню акружала маляўнічая прырода і ўсе яе адценні і пачуцці, якія яна выклікае, знайшлі адлюстраванне ў яе творчасці.

Пагадзіцеся, што няма аднолькавых заходаў, няма аднолькавых світанкаў, і нават дрэвы, аднолькавыя на выгляд – розныя.

Скончыўшы тэхнікум, наша гераіня пачала сваю працоўную дзейнасць у якасці дызайнера і, як чалавек творчы, спрабавала займацца рознымі відамі прыкладнога мастацтва (вышыўкай, роспісам драўляных вырабаў, роспісам па шоўку), але больш за ўсё яе прыцягваў жывапіс.

Ганна Чуканава падчас выкладання курса “Жывапіс” ва УЗВ

Яе працы можна сустрэць на выставах, яны вядомыя, душэўныя, выкананыя ў своеасаблівых тэхніках (так сцвярджаюць спецыялісты) і на большасці з іх намаляваная прырода – яе магічная прыгажосць.

Карціны Ганны не абышлі бокам і сувенірны фонд УЗВ. Іх з удзячнасцю прымалі нашы партнёры і госці.

З працамі мастачкі можаце пазнаёміцца ніжэй і па спасылцы.

Аўтарка: студэнтка УЗВ Таццяна Таранка.

Чытайце таксама:

Нина Илькевич: про вышивку и башмачки для гномиков

“Дарить подарки, сделанные своими руками, очень приятно” – Римма Олизарович

 

Яшчэ запісы