Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Першыя заняткі УЗВ адбыліся 29 красавіка 2010 года. Удзел у іх брала каля 40 чалавек. Выпускнікамі 2019/2020 акадэмічнага года стала звыш 150 студэнтаў ва ўзросце 55 год і больш.

Сёлета ў межах УЗВ адбылося 950 заняткаў.

У сувязі з пандэміяй стацыянарныя заняткі Універсітэта былі прыпыненыя 16 сакавіка, але гэта не спыніла працу УЗВ.

Ужо праз тыдзень распачаліся онлайн заняткі курсаў і клубаў, якія працягваліся да канца красавіка.

За гэты час было праведзена 108 заняткаў!

Быў арганізаваны таксама цыкл адкрытых онлайн-лекцый УЗВ, удзел у кожнай з якіх бяруць не толькі студэнты УЗВ, але і ўсе ахвотныя з розных гарадоў краіны. Вядоўцамі такіх лекцыі былі эксперты, якія фізічна знаходзілся ў самых розных мясцовасцях – у Ізраілі, Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, Польшчы, розных гарадах Беларусі.

Такія выклады будуць працягвацца да сярэдзіны траўня бягучага года.

А ў канцы месяцы ў онлайн фармаце адбудзецца ўрачыстае закрыццё ўжо 11-га па ліку акадэмічнага года УЗВ.

Універсітэт Залатога Веку” быў заснаваны сябрамі ГА “Цэнтр “Трэці сектар“.

З 2015 г. праграма рэалізуецца сумесна з установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.

Мэтай УЗВ з’яўляецца паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, фізічную, сацыяльную актывізацыю, а таксама адстойванне іх правоў і інтарэсаў.

Яшчэ запісы