Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Пасля заканчэння “Вясёлай воўна” студэнты, якія наведвалі гэты курс, падзяліліся сваімі ўражаннямі і вынікамі працы.

“Акрамя жадання стварыць з воўны нешта прыгожае і каштоўнае, па-першае, неабходна цярпенне, працаздольнасць, а, па-другое, выдатны настаўнік і таварыш, якой з’яўляецца  наша Ларыса Кухарэнка, – кажаць студэнты.

Майстар за справай

Яна вельмі даступна і прафесійна ўзбагачала нас ведамі аб відах і ўласцівасцях воўны, аб метадах яе раскладкі і дала разуменне як карыстацца гэтымі ведамі для дасягнення сваёй мэты.

“Вясёлая воўна” праходзіць весела

Адказы на нашы пытанні ад выкладчыцы былі заўсёды вычарпальнымі і поўнымі.

Падчас заняткаў, разнастайныя віды тэхнік паслядоўна адпрацоўваліся на ўзорах і ўжо не гаворым пра тое, што кожны студэнт мог “церабіць” Лару пытаннямі не толькі на занятках, але і пасля іх.
Яна шчодра дзялілася сваім вопытам і ведамі, чаму мы вельмі ўдзячныя Ларысе, – прызнаюцца студэнты.

Сам працэс працы поўсцю, як аказалася, зачароўвае і супакойвае, – дзеляцца студэнты.

Студэнты курса падчас стварэння шэдэўра

Перад кожным новым заняткам мы прыносілі вынікі сваёй працы, якія абмяркоўваліся з нагоды тэхнічнага і дызайнерскага ўвасаблення з канкрэтнымі парадамі, што для пачаткоўцаў вельмі важна, – дадаюць студэнты.

Працы студэнтак курса

Акрамя валяння з воўны, падчас заняткаў, мы атрымлівалі веды аб мастацтве, аб тым як жыць гарманічна і правільна і, канешне, пра здароўе, што таксама з’яўляецца вельмі важным і карысным!

 

Наша выкладчык вельмі светлы выдатны чалавек і, вядома, выдатная майстрыха.

Поспехаў у тваёй творчасці, Ларыса, і заставайся заўсёды такой жа аптымістычнай, жыццярадаснай і шчодрай”, – дадаюць студэнты курса “Вясёлая Воўна”.

 

 

 

Яшчэ запісы