Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Пазнаёміцца з гісторыяй замкаў, касцёлаў, абарончых збудаванняў ды іншых цікавых архітэктурных помнікаў маглі ўдзельнікі чарговай онлайн-лекцыі, арганізаванай 16 красавіка “Універсітэтам Залатога Веку”. Лекцыю правёў вядомы беларускі журналіст і краязнаўца Глеб Лабадзенка, які раней не раз выступаў перад нашымі студэнтамі ў “жывым” фармаце.

“Беларусь – краіна замкаў і гэта не выпадкова”

Беларусь з даўніх часоў з’яўлялася краінай замках. На жаль, у савецкі час замкі, храмы, палацы ды сядзібы магнацкіх родаў на беларускіх землях амаль не аднаўляліся ды руйнаваліся, – кажа Глеб.

Больш-менш пашанцавала толькі тым будынкам, якія перарабілі ў санаторыі, як, напрыклад, палац у Нясвіжы.

Таму зараз беларусам даводзіцца выязджаць за мяжу, каб паглядзець на замкі ды іншыя помнікі архітэктуры, хоць і ў нас такіх помнікаў і да гэтага часу таксама досыць шмат – кажа Глеб.

“У нас захавалася толькі 12 замкаў: ад добрага стану да руін”

Нам трэба гадаваць нашу памяць не толькі на вышыванцы, драўлянай хаце і глінянай місцы, а таксама на тым, што нашыя продкі жылі і ў замках, былі арыстакратамі, а не толькі беднымі сялянамі з каўтуном у валасах.

“Я вандрую па краіне больш за 20 гадоў  і заўважаю розныя асаблівасці беларускіх помнікаў архітэктуры: дзесьці вежачка ёсць, дзесьці шпіль, дзесьці зубцы і я зразумеў, што нашу краіну смела можна называць краінай замкаў!

Самы стары касцёл у Беларусі

Па словах Глеба, зараз у Беларусі захавалася 12 замкаў, палова з якіх знаходзяцца ў Гарадзенскай вобласці.

Распавядаючы пра розныя архітэктурныя “разынкі”, Глеб згадаў і пра тры беларускія піраміды, адна з іх знаходзіцца ва Уздзе.

Беларуская піраміда ва Уздзе

Вось яшчэ некалькі цікавых помнікаў, пра якія распавядаў Глеб:

 

Сваю ўпэўненнасць у тым, што Беларусь – краіна замкаў, Глеб Лабадзенка праілюстраваў вось такой гісторыяй з Паланэчкі.

У гэтым мястэчку насупраць касцёла на агародзе мясцовы жыхар пабудаваў замак.

– Што за пабудова? – пытаю я ў гаспадара – распавядае Глеб.

– Гасцявы дом – адказаў гаспадар.

І мяне гэта вельмі захапляе, бо замкавы дух з нашага народа не вынішчыць. Таму, калі немагчыма пабудаваць сапраўдны замак, то беларус пабудуе невялікі замак хаця бы на агародзе, прадоўжваючы такім чынам традыцыю беларускай замкавай архітэктуры”.

Глядзіце матэрыялы пра іншыя адкрытыя лекцыі УЗВ:

Таццяна Леўчык: Самы вялікі сакрэт – мы прыйшлі сюды радавацца жыццю!

Трывожцеся з 9 да 10: Алена Яшчанка падзялілася са студэнтамі УЗВ парадамі па зніжэнні трывожнасці

 

– Любімае месца Глеба Лабадзенкі на Беларусі?

– Я вельмі люблю гарады-музей, – дзеліцца Глеб. – Куды можна прыехаць і правесці некалькі дзён.

ГародняПолацк, Бабруйск, Наваградак. Гэта мясціны, дзе захаваліся цэлыя комплексы, вуліцы, кварталы. Тут можна сябе адчуць у іншым стагоддзі.

Я часам думаю, што нарадзіўся не тым часе, бо мне хацелася б прайсціся ў 17 стагоддзі па тых вуліцах, дзе хадзіў Радзівіл Сіротка, Леў Сапега. Такая магчымасць у нас ёсць, але трэба прыкласці намаганні і вельмі добра ўключыць фантазію.

А вось як адрэагавалі на лекцыю Глеба яе ўдзельнікі:

Аксана Ярашонак журналіст “Рэгіянальнай газеты” (Маладзечна):

Я вельмі рада, што УЗВ дае магчымасць далучыцца да сваіх лекцый ўсім ахвотным.

Для мяне лекцыя Глеба была карысная.

Па-першае, больш даведалася пра замкі і іншыя архітэктурныя помнікі, што месцяцца ў нашым рэгіёгне – Крэва, Баруны, Міхалішкі, Лебедзева, Жупраны, Смаргонь.

Па-другое, многія рэчы пачула ўпершыню. Адкрыццём стаў дом-крэпасць у Воранаўскім раёне, самы стары касцёл у Ішкалдзі і шчымлівая гісторыя лёсу ксяндза Лютарэвіча, адзіная ў Беларусі трохвугольная царква.

Вельмі падабаюцца такія спікеры, як Глеб Лабадзенка – проста бачна, што чалавек рэальна “гарыць” тым, пра што распавядае.

Ва ўмовах пандэміі лічу плённым і адзіна магчымым такі фармат. Хоць, безумоўна, жывыя зносіны ні з чым не параўнаць. Але ёсць і плюс у такіі фармаце: не трэба адрывацца ад дому і працы.

Пасля лекцыі засталіся супрацьлеглыя пачуцці: з аднаго боку – гонар за сваю мінуўшчыну, з другога – роспач, як шмат мы прафукалі. З задавальненнем далучуся да некаторых наступных лекцый.

Дзякуй арганізатарам!

 

 

 

 

 

 

Поўны матэрыял онлайн лекцыі Глеба Лабадзенкі можна паглядзець ніжэй.

Чытайце таксама матэрыялы з Глебам Лабадзенка:

Глеб Лабадзенка распавёў студэнтам УЗВ гісторыю роду Радзівілаў

Глеб Лабадзенка: шукайце свае карані

Слухачы “Універсітэту Залатога Веку” пазнаёміліся з гісторыяй роду Радзівілаў

Вечарына памяці Рыгора Барадуліна прайшла ва УЗВ

Таксама знаёмцеся з адкрытымі онлайн-лекцыямі, арганізаванымі “Універсітэтам Залатога Веку”:

Шукайце свае карані! Дзесяць карысных спасылак ад Вітаўта Рудніка

Алег Красны правёў віртуальную экскурсію па габрэйскаму Бабруйску

Таццяна Смольнік: “Калі клапоцішся пра сябе – значыць клапоцішся аб усім чалавецтве”

Таццяна Леўчык: Самы вялікі сакрэт – мы прыйшлі сюды радавацца жыццю!

Трывожцеся з 9 да 10: Алена Яшчанка падзялілася са студэнтамі УЗВ парадамі па зніжэнні трывожнасці

Яшчэ запісы