Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Слухачамі  УЗВ 29 лістапада была арганізавана экскурсія “Вільня беларуская”, якую праводзіў выкладчык УЗВ Віктар Кірэеў.

Там яны наведалі могілкі Росы, дзе знайшлі вечны пакой многія вядомыя беларусы. Асабліва ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў, якія былі з вялікай урачыстасцю 22 лістапада перапахаваныя ў капліцы.

Слухачы УЗВ ў капліцы, дзе знаходзяцца парэшткі паўстанцаў

Таксама студэнты наведалі Вострую Браму і абраз Маці Божай Вострэбрамскай.

Студэнты УЗВ перад уваходам у Вострую Браму

Падчас экскурсіі слухачы наведалі царкву Святога Васіля (уніяцкую), гімназію, дзе вучыліся знакамітыя беларускія; месцы, дзе жыў і працаваў Францыск Скарына.

– Узрушаны наведваннем святых мясцін Вільні, нашай былой сталіцы, а таксама аповедам пра беларусаў, якія тут жылі, працавалі, зрабілі значны ўнёсак у культуру, навуку, свой удзел у змаганні за адраджэнне Беларусі,Уладзімір Рунге.

– Засталася вельмі задаволена падарожжам у Вільню, нягледзячы на дрэннае надвор’е, мы змаглі вельмі шмат убачыць гістарычных мясцін, цікавы аповед экскурсавода. Спадзяюся на працяг актыўнай працы клуба падарожнікаў і наступныя экскурсіі па Беларусі і замежжы, – Паўлава Вольга.

Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Яшчэ запісы