Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Удзельнікі клуба і летам працягваюць актыўную інтэлектуальную працу, удзельнічаючы ў гарадской “Мазгабойні”.

На гэты раз наша каманда ўзяла ўдзел у гульні “Ліга чэмпіёнаў для ўсіх”, якая праходзіла 25 чэрвеня ў Pizza Smile.

Каманда ў поўным складзе

– Захацелася паспрабаваць пагуляць у новых фарматах інтэлектуальных гульняў, якіх шмат ёсць у горадзе, – кажа арганізатарка клуба інтэлектуальных гульняў ва УЗВ Наталля Ляснова.

Наталля Ляснова

У нашай камандзе быў аншлаг – прыйшло аж 11 чалавек. Сярод якіх былі: Кірыл Ганчар, Каця Акімава – выкладчыца англьскай мовы ва УЗВ і некаторыя нашыя студэнты. Ва ўмовах моцнай канкурэнцыі наша каманда заняла годнае 5 месца.

Інтрыгуючыя моманты гульні

Пытанні былі няпростымі, але гэта дадавала драйву і задавальнення пры правільных адказах, – кажа Наталля і дадае – Галоўны вынік нашых гульняў  – гэта жаданне ісці наперад, пераадольваць свае сумневы і страхі, спрабаваць новае, не зважаючы на ўзрост.

Удзельнікі каманды “НетЛет”

Яшчэ запісы