Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

На апошняй адкрытай лекцыі УЗВ у гэтым навучальным годзе Андрэй Чарнякевіч – гісторык, краязнаўца, адзін з аўтараў падручніка “Гродназнаўства”, распавядаў пра легенды, якія жывуць у нашым горадзе.

Андрэй Чарянкевіч распавядае пра герб Гародні

Спадар Андрэй расказаў, чаму дзве воданапорныя вежы па вулСвердлава называюцца Кася і Бася, чым знакаміты гарадзенскі завод “Азот”, а таксама пра стары гадзіннік на Фарным касцёле. Гэты гадзіннік некаторыя лічаць самым старым дзейсным гадзіннікам у Еўропе.

“Кася” і “Бася”

Адной з “разынак” сустрэчы была гісторыя пра малпачку, якая выратавала гарадзенскі замак.

– У 1418 годзе вялікі князь Вітаўт адзначыў тут свой шлюб з князёўнай Юльянай. Малады гэтак “насвяткаваўся”, што спаць упаў, як сноп. За гаспадаром пазасыналі і слугі, так што ніхто і не заўважыў, як агонь з каміна перакінуўся на столь ды пайшоў далей. Яшчэ б трошкі – і ўвесь замак загарэўся.

Невядома, чым бы ўся справа скончылася, калі б не маленькая малпачка, якую вялікі князь вазіў за сабой. Жывёлка, можа, і была невялічкай, але вэрхал падняла гэткі, што той пабудзіў бы нават мёртвых, чым усіх выратавала. Нічога дзіўнага, што наступныя вялікія князі трымалі ў Гародні ўжо цэлы звярынец…

Легенду пра Фару Вітаўта глядзіце на відэа:

Лекцыя хутка ператварылася ў актыўны дыялог з залай.

Спадар Андрэй адказваў на пытанні прысутных і выслухоўваў іх меркаванні і думкі наконт той ці іншай легенды.

Аўдыторыя УЗВ была, як заўжды, актыўнай

Пасля кожны жадаючы змог атрымаць кнігу “Легенды нестарой Гародні” з аўтографам аўтара.

На памяць для слухачоў УЗВ

Больш фота глядзіце па спасылцы.

Акрамя ўдзелу ў цікавай лекцыі, студэнты УЗВ змаглі ў гэты дзень пазнаёміцца з выставай прац курсаў “Натхненне майстрыхі” (выкладчыца Тамара Герасіменка), “Дызайн інтэр’ера” (Святлана Пінчук), а таксама працы нашых слухачак Рымы Алізаровіч, Валянціны Парэйка і Тамары Мухінай.

Працы з выставы

Больш фота глядзіце па спасылцы.

Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Яшчэ запісы