Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Чатыры слухачы УЗВ атрымалі сёлета званне “Ганаровы студэнт “Універсітэту Залатога Веку”. Адной з іх была Тамара Мухіна, якая ўжо восем год бярэ ўдзел у нашай праграме. Размовай з ёю мы распачынаем цыкл матэрыялаў пра нашых ганаровых студэнтаў і студэнтак.

– “Усё пачалося з таго, што мая знаёмая расказала мне пра ўстанову, якая займаецца развіццём сталых людзей і параіла туды схадзіць. Тэлефаную туды і пытаю: “Гэта клуб па інтарэсах?”, а мне адказваюць: “Можна і так сказаць”. Вось так і пачалося маё жыццё ва УЗВ” – смяецца Тамара.

Пасля я пайшла на адкрытыя лекцыі, бліжэй пазнаёмілася з дзейнасцю УЗВ і зразумела, што гэта – маё і я абавязкова хачу сюды хадзіць.

Першыя ўспаміны Тамары Мухінай аб УЗВ

Тамара Мухіна – вельмі актыўны чалавек. Пра сябе кажа наступнае: “Усё маё жыццё – барацьба”.

Пасля заканчэння школы ў яе была мара паступіць у інстытут замежных моваў, але бацькі настаялі на фармацэптыі.  Супраць волі бацькоў Тамара не пайшла. Шмат гадоў яна ўзначальвала прафсаюзны камітэт, групу народнага кантролю.

Асаблівыя моманты жыцця Тамары Мухінай

– “Ты любіш ствараць цяжкасці, а потым мужна іх пераадольваеш” – кажуць пра Тамару яе ўнукі.

– “Паступіўшы ва УЗВ у 2011 годзе, я змагла рабіць тое, на што ў мяне раней не хапала часу” – з задавальненнем кажа Тамара. Тут можна займацца,  чым хочаш і радавацца жыццю! – кажа Тамара. Ва УЗВ у яе з’явілася магчымасць вывучаць ангельскую мову, займацца пляценнем і валяннем, танцаваць, наведваць хор.

Карціна Тамары Мухінай ў тэхніцы валянне з войлака

Акурат з хорам у Тамары Мухінай склалася цікавая гісторыя.

– “Хадзіла я на хор, спявала, але разумела, што я была не харыстка, – узгадвае Тамара. –  І неяк раз кажу кіраўніцы хора Веры Васільеўне: калі я не буду хадзіць на хор, то ён не шмат згубіць? Яна адказала, што няшмат – і я не стала хадзіць – смяецца Тамара.

Працы ганаровай студэнткі УЗВ

Зараз Тамара ходзіць на заняткі лячэбнай фізкультуры, бо здароўе гэтага патрабуе.

– Я ніколі не прапускала агульныя лекцыі – кажа Тамара. Кожная з іх – гэта нешта асобнае і непаўторнае. Кожны госць унікальны. Асабліва цікава было прысутнічаць на лекцыі, якую праводзіла амбасадарка Швецыі Крысціна Юханесан.

Тамара Мухіна на сустрэчы з Паслом Швецыі Рэспубліці Беларусь

На выпускной юбілейнай дзясятай вечарыне прысвечанай заканчэнню навучальнага год Тамары Мухінай была ўручана грамата “Ганаровы студэнт “Універсітэту Залатога Веку”.

– Што такое УЗВ для Вас сёння? – запыталі мы ў Тамары.

Пасля ганаровая студэнтка УЗВ дадала:

“УЗВ- гэта  аддушына. Мне тут прыемна, карысна і проста добра знаходзіцца. І мэту, якую мае УЗВ  – палепшыць жыццё сталых людзей – сапраўды рэалізуецца ў нашым Універсітэце. Я мару пабачыць, як складзецца лёс маіх унукаў і спадзяюся, што УЗВ мне ў гэтым дапаможа”, – кажа Тамара.

Унукі студэнткі УЗВ

Віялета Лось

Фота аўтаркі

 

 

Яшчэ запісы