Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Ганаровая студэнтка УЗВ  Ларыса Гірас распавяла за кубкам кавы пра сябе і УЗВ.

– З чаго пачалося знаёмства з УЗВ?

– З яго стварэння, – смяецца Ларыса і працягвае. – У складзе невялікай групы ў сакавіку 2010 года мы паехалі ў Вроцлаў пераймаць досвед працы са сталымі людзьмі.  Там мы знаёміліся з працай універсіітэту трэцяга веку пры Вроцлаўскім універсітэце, наведвалі шмат мерапрыемстваў, лекцый, заняткаў – стараліся як мага лепш зразумець, што з гэтага можна пераняць нам. Думаю, у нас гэта добра атрымалася.

– І што далей?

– Далей мы вырашылі, што можам нешта падобнае арганізаваць і, дзякуючы нашым завадатарам Лане і Вітаўту, стварылі ў Гродне  “Універсітэт Залатога Веку”.

-З чым можна параўнаць УЗВ?

-З цяплом, якое сыходзіць ад людзей, – прызнаецца Ларыса. – Калі я прыхожу ва УЗВ, мне радасна ад таго, што мне ўсміхаюцца і я ўсміхаюся – і мне тут цёпла.

 

 

– Як Вы пачалі выкладаць у клубе “Адкрыты паказ”?

-Паехаўшы у працоўную паездку УЗВ, мне вельмі хацелася расказаць пра фільм “Скафандр і матылёк”. Так, паразмаўляўшы з калегамі аб гэтым і іншых фільмах, у нас нарадзілася ідэя стварыць клуб, у якім студэнты УЗВ будуць глядзець фільмы і пасля іх абмяркоўваць.

На “Адкрытым паказе”

– Які фільм для занятку Вы выбралі першым? Чаму?

-Іспанскі фільм “Эльза і Фрэд”, бо ён пра сталых людзей, якія могуць жыць радасна і маюць права на сваё жыццё. Фільм вучыць, што не трэба быць ахвярамі ў такім узросце.

-Якім чынам вы абіраеце фільмы для паказу?

– Адказна, бо, нягледзячы на шматгранасць фільмаў і іх колькасць, я акцэнтую ўвагу на сюжэце, бо у кожным сюжэце ёсць выпадкі, якія і суправаджаюцца выбарам. Як і ў жыцці, якое складаецца са шматлікіх выбараў і чым далей мы ідзём, тым выбар становіцца меншым.

Студэнты УЗВ падчас прагляду кінафільма

-Летам ці сумуеце па УЗВ?

– Не, бо лічу, што ўсяму павінен быць свой час. Да таго ж, мне ёсць чым заняцца – лецішча і 6 унукаў таксама павінны пабываць пад маёй увагай – гэта цяжка, але весела, – усміхаецца Ларыса.

– Як для Вас прайшоў выхад на пенсію?

-Без болю, бо было шмат спраў і не было часу думаць пра пенсію.

– Якая Вы па жыцці?

– “Усяядная”, – смяецца Ларыса. – Мне усё цікава, хачу многім займацца. Я люблю людзей, мне з імі вельмі цікава і прыемна камунікаваць ці проста бачыцца.

-Які спосаб выхавання дзяцей/унукаў на вашу думку самы лепшы?

– Даць ім магчымасць жыць так, як ім хочацца, але адначасова бачыць тое, што іх цікавіць і туды накіроўваць.

– Сям’я і УЗВ – гэта нешта падобнае для вас ці не?

-Зусім рознае, бо гэта як дзень і ноч, і тое добра і другае, але зусім рознае.

Ларыса Гірас са сваім мужам на выпускной вечарыне УЗВ-10

Чытайце таксама матэрыялы пра іншых ганаровых студэнтаў УЗВ:

“Я не выпадкова, а свядома з’явіўся ва “Універсітэце Залатога Веку”: Уладзімір Рунге пра сябе і УЗВ

Тамара Мухіна: ва УЗВ я магу рабіць тое, на што раней не хапала часу

 

Яшчэ запісы