Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Шукалі паралельныя лінія, выбудоўвалі кампазіцыю, разбіраліся ў настройках сваіх камер – гэта і многае іншае рабілі слухачы УЗВ на онлайн лекцыі, якую праводзіла 14 траўня фатограф Алена Майсюк.

“Мой любімы занятак, – кажа Алена. – гэта макраздымка. Я люблю заўважаць тое, што простаму воку не бачна”.

Спікер лекцыі Алена Майсюк

Для таго, каб фотаздымкі атрымоўваліся якаснымі, спікер падзялілася асноўнымі правіламі, якія павінен ведаць кожны фатограф, нават калі ён і не прафесіянал.

1. Паралельныя лініі ў фотаздымцы

“Не важна, што мы здымаем, трэба гэта рабіць паралельна альбо пад вуглом у 45 градусаў”, – кажа Алена.

2. Глыбіня рэзкасці

Сутнасць гэтага правіла ў тым, калі прадмет, які мы хочам сфатаграфаваць, знаходзіцца далёка ад фона, то ён будзе больш выразна глядзецца на здымку, а фон размыты, калі прадмет дастаткова блізка да фона, то і першы і другі будуць аднолькава выразныя.

3. Правіла трацей

“Гэта адно з самых важных правілаў фатографаў, – засяроджвае ўвагу Алена. – Тое, што мы хочам сфатаграфаваць, самы важны прадмет, трэба размяшчаць на перасячэнні ліній.

4. Пераходны кантраст

Калі мы фатаграфуем прадметы аднаго колеру, то важна, каб яны знаходзіліся ў розных месцах кадра.
“Так, калі, напрыклад, здымаем два прадметы белага колеру, то абавязкова іх трэба размясціць у розных частках кадра”.

5. Вертыкальныя і гарызантальныя прамыя

Калі ў кадры ёсць такія прамыя, то трэба размяшчаць прадметы па гэтых лінія.

У канцы свайго выступлення і пасля цёплых слоў падзяк ад студэнтаў УЗВ Алена сказала:

“У кожнага ёсць магчымасць рабіць якасныя фотаздымкі – галоўнае мець жаданне і пачаць гэтым займацца. У кожнага ёсць жыццёвы вопыт, які дапаможа ўбачыць і зрабіць добры фотаздымак, які можа не зрабіў бы нават і прафесійны фатограф. Але памятайце: тое, што ў вас унутры, тое атрымаецца і на здымку”.

Водгукі ад слухачоў лекцыі:

Аліна Філіпчык (студэнтка і сябра Рады УЗВ):

Лена Майсюк адкрыла для мяне новы свет фатаграфіі!
Ніколі не думала, што фатаграфаваць – гэта цэлая навука, якая пераўвасабляецца ў творчасць і становіцца мастацтвам! Гэта не проста “вылеціць птушачка”, а “птушачку” трэба прыцягнуць святлом, глыбінёй, прапорцыямі і лініямі.

Лена толькі прыадчыніла дзверы ў свет прадметнай фотаздымкі (што для мяне наогул было новым), пазнаёміла з асноўнымі правіламі кампазіцыі, падказала маленькія хітрасці-лайфхакі і адразу захацелася фатаграфаваць!
Але разумею, як мала я ведаю. Таму хацелася б працягнуць такія сустрэчы-урокі.
Дзякуй велізарнае за новыя веды!

 

Аксана Ярашонак журналіст “Рэгіянальнай газеты” (Маладзечна):

У журналістыцы я пяты год. Аднак ёсць некаторыя прафесійныя кампетэнцыі, якія трэба падцягнуць. Сярод іх – фотаздымка.
Уменне вельмі актуальнае, бо наша невялічкая рэдакцыя не можа дазволіць сабе ўласна фотакарэспандэнта. Журналісты, якія працуюць у нас, павінны быць універсаламі. Таму і далучылася да лекцыі па прадметнай фотаздымцы, якую праводзіла Алена Масюк.

Крыху падцягнула тэарэтычную частку. На практыцы паспрабавала, як фотаздымак залежыць ад святла, даведалася ў залежнасці ад чаго яго трэба абіраць.

Зручна, што Алена расказвала пра ўсё на прыкладзе смартфона. Бо не заўсёды вялікі прафесійны фотаапарат цягаеш з сабой. Спікар талкова растлумачыла, як наладзіць некаторыя пункцікі ў настойках, што я адразу і зрабіла.
Шчыра кажучы, пра некаторыя налады я не ведала, хоць карыстаюся гэтым тэлефонам даўно. Адкрыла для сябе і тое, што фатаграфаванне можа стаць дзейсным сродкам рэлаксацыі і тое, што па фотаздымку можна шмат чаго сказаць пра ўнутраны стан фатографа.
Дзякуй арганізатарам! Буду рада далучыцца яшчэ да лекцый.

Ольга Слабунова (студэнтка УЗВ):

Мне вельмі спадабалася лекцыя па прадметным фатаграфаванні.
Алёна Майсюк даступная распавяла і данесла нам інфармацыю аб метадах і кампазіцыях фатаграфіі.
Мне па родзе сваёй дзейнасці вельмі часта даводзіцца рабіць фатаграфіі, усё я гэта раблю па натхненні, то ёсць інтуітыўна.
Я ніколі не вучылася фотасправе, таму мне спатрэбіцца атрыманая інфармацыя. Я абавязкова буду выкарытоўваць яе, для таго, каб мае здымкі атрымліваліся нашмат цікавей і, як казала Алёна гарманічней.
Дзякуй велізарнае ўсім за арганізацыю, а Алёне за правядзення цікавай лекцыі!

Поўны запіс лекцыі глядзіце ніжэй

Прагледзіць іншыя онлайн-лекцыі, якія праходзілі ва УЗВ можна ніжэй:

Сделано на Padlet

 

 

Яшчэ запісы