Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Летні клуб ангельскай мовы УЗВ вітаў сёння гасцей з Нідэрландаў – спадара Ганса Эла (Hans Uyl) і яго ўнучку Эму.

Эма дзеліцца сваімі ўражаннямі ад наведвання дома-інтэрната ў в. Тарасікі

Спадар Ганс працаваў настаўнікам ангельскай мовы ў Экарт каледжы ў Эйндховене (Нідэрланды), паспяхова распачаў і развіваў школьны абмен каледжа з мінскай гімназіяй на пачатку 90-х гадоў.

Цяпер ён на пенсіі, але актыўна супрацоўнічае з Барысаўскім псіханеўралагічным домам-інтэрнатам, які знаходзіцца ў вёсцы Тарасікі Мінскай вобласці. З яго ініцыятывы быў створаны дабрачынны фонд “Пярліна Тарасікі”, бо кожны чалавек, асабліва адзінокі і цяжка хворы з’яўляецца той самай пярлінай, скарбам.

Цёплая атмасфера сустрэчы за кубачкам гарбаты

Кожны меў магчымасць задаць свае пытанні. Так студэнты УЗВ з размовы даведаліся, што Галандыя з’яўляецца толькі адной з частак Нідэрландаў.

Дзядуля і ўнучка першы раз разам у Беларусі – шмат уражанняў і досведу

Спадар Ганс дзяліўся досведам сваёй працы настаўнікам, заахвоціў не баяцца памылак і размаўляць на ангельскай мове, паабяцаў прывезці для студэнтаў УЗВ кніжкі на ангельскай мове і быць на сувязі з намі праз Скайп.

Да хуткай сустрэчы, Ганс і Эма!

Яшчэ запісы