Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Гендарная актывістка, сузаснавальніца ініцыятывы “Больш цела” Маша Колб падзялілася 5 траўня ў онлайн-фармаце сваімі развагамі пра тое, што такое бодзіпазітыў і якія міфы суправаджаюць гэтую з’яву.

Рух бодзіпазітыву пачынае сваю гісторыю з 1860 гг. і лічыцца фемінісцкім рухам, бо менавіта жанчыны першымі звярнулі ўвагу на тое, што трэба прымаць і любіць сваё цела.

Мэтай бодзіпазітыву з’яўляецца заахвочванне людзей прымаць цела іншых такім, якім яно ёсць. Лозунгам прыхільнікаў канцэпцыі бодзіпазітыву з’яўляецца “Маё цела – мая справа”, – кажа Маша Колб.

Паводле яе словаў, існуе некалькі асноўных міфаў адносна бодзіпазітыву:

– бодзіпазітыў прыдумалі лайдакі на канапе, каб апраўдаць сваю ляноту,

– бодзіпазітыў – гэта прапаганда атлушчэння,

– бодзіпазітыўныя людзі не даглядаюць сябе, не клапоцяцца пра сваё здароўе,

– жанчыне дастаткова лёгкага салаціка, а мужчыне трэба мяса,

– бодзіпазітыў – гэта проста ўдалы рэкламны ход.

“Бодзіпазітыў – гэта выбар, як нейкі чалавек хоча выглядаць. Вага не раўно здароўе. Пра стан здароўя гавораць аналізы, а не вага”, – падкрэслівае Маша.


Тое, як мы выглядаем залежыць ад многіх фактараў. Адным з іх з’яўляюцца разлады харчовых паводзінаў (анарэксіябулеміякампульсіўнае пераяданне). Яны цалкам не праходзяць, але пасля працы з псіхолагам харчовыя паводзіны можна кантраляваць.

Экспертка дала шэраг парад, як палюбіць сябе і сваё цела.

Па-першае, трэба напісаць не менш за дзесяць якасцей, якія ў нас ёсць і за якія мы можам любіць і паважаць сябе. Гэты спіс зможа дапамагчы у хвіліны, калі нам цяжка сябе прыняць.


“Трэба акружаць сябе пазітыўнымі людзьмі, якія нас паважаюць. Успрымаць сябе цалкам. Апранацца так, як зручна і падабаецца менавіта Вам”, – раіць Маша.

Чытайце таксама пра іншыя адкрытыя онлайн-лекцыі, арганізаваныя “Універсітэтам Залатога Веку”:

Кацярына Бычак: каб пражыць 100 гадоў – трэба быць добрым

Вольга Вялічка: “Каб зразумець, што такое паніка, трэба зразумець, як функцыянуе наш мозг”

Шукайце свае карані! Дзесяць карысных спасылак ад Вітаўта Рудніка

Алег Красны правёў віртуальную экскурсію па габрэйскаму Бабруйску

Таццяна Смольнік: “Калі клапоцішся пра сябе – значыць клапоцішся аб усім чалавецтве”

Глеб Лабадзенка зрабіў для студэнтаў УЗВ віртуальнае падарожжа па замках Беларусі

Таццяна Леўчык: Самы вялікі сакрэт – мы прыйшлі сюды радавацца жыццю!

Трывожцеся з 9 да 10: Алена Яшчанка падзялілася са студэнтамі УЗВ парадамі па зніжэнні трывожнасці

Яшчэ запісы