Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

На агульнай лекцыі 23 студзеня ва “Універсітэце Залатога Веку” адбудзецца справаздачна-выбарчы сход.

На сустрэчы старшыня Рады Ларыса Кіркевіч зробіць грунтоўную справаздачу пра дзейнасць самакіравання УЗВ за апошнія два гады.

Потым будзе абрана новая Рада, якая будзе працаваць наступныя два гады. Падумайце, якіх кандыдатаў у склад новай Рады вы можаце прапанаваць.

Лекцыя адбудзецца ў чацвер, 23 студзеня, у 12:00 па вул. Будзёнага, 48а-100.

Даведацца падрабязней пра правы і абавязкі сябраў Рады УЗВ можна ў Палажэнні аб Радзе праграмы “Універсітэту Залатога Веку”.

Яшчэ запісы