Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

“Жыць сваім жыццём альбо што трэба ведаць аб асабістых межах” – тэма першай лекцыі ў адзінаццатым наборы УЗВ, якую будзе весці Павел Джулай 17 кастрычніка ў 12.00, па адрасе вул. Будзённага 48а у 100 аўдыторыі.

Лекцыя накіравана на пашырэнне разумення таго, што такое псіхалагічныя асабістыя межы, для чаго пра іх неабходна памятаць і якія цяжкасці могуць узнікаць, калі іх парушаць.
На лекцыі слухачы даведаюцца:
– што такое асабістыя межы і як зразумець, дзе яны «праходзяць»;
– што такое парушэнне межы: сваіх ці чужых;
– якія негатыўныя наступствы парушэння асабістых межаў;
– як абараняць сваё асабістае прастору;
– на што варта звяртаць увагу, каб прадухіліць псіхалагічныя праблемы;
– як, дапамагаючы і клапоціцца пра іншых, не нашкодзіць ім;
– як знайсці грань паміж сваім жыццём і жыццём іншага.

Павел Джулай –  медыцынскі псіхолаг са стажам працы 12 гадоў.

З 2009 па цяперашні час працуе ў “Гарадской бальніца №3 г. Гродна” (аддзяленне неўрозаў і памежных станаў). З 2011 па студзень 2019 з’яўляўся галоўным медыцынскім псіхолагам па Гродзенскай вобласці.

З 2018 года выкладае на факультэце псіхалогіі ГрДу ім. Я. Купалы. Аўтар і вядучы адукацыйнага курсу «Псіхалогія для жыцця». Вядзе YouTube канал «Павел Джулай. Веды для жыцця».

Актыўна супрацоўнічае (праводзіць навучанне) з БелТІЗ (таварыства інвалідаў па зроку), а таксама цэнтрам дапамогі жыцця (дапамога пацыентам хоспісаў).

 

 

 

Яшчэ запісы