Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Святочная агульная лекцыя ва УЗВ пад назвай “Веснавое party” прайшла 5 сакавіка.

Распачалі канцэртную праграму вучні Гродзенскай гарадской гімназіі з мілых песень пра матуль.

Пасля былі прадстаўлены цікавыя інсцэніраваныя выступленні, песні пад трубу і шмат чаго іншага.

 

У канцы свайго выступу навучэнцы саспявалі песню “Я люблю Беларусь!”

Творчы калектыў Гродзенскай гарадской гімназіі ва УЗВ

Затым студэнткі УЗВ Ала Дзенісенка, Аліна Сташэўская і Наталля Снегірова  працягнулі весці “Веснавое party”.

Індыйская навэла пра жанчын была прадстаўлена тэатрам УЗВ пад кіраўніцтвам выкладчыцы Ганны Івановай.

Пасля быў прадэманстраваны танец “Сальса” у выкананні студэнтак курса Diva Latina, выкладчыцай якога з’яўляецца Людміла Тарасенка.

Выкладчыца клуба “Мода, Стыль і фота” Ірына Грэкава прадставіла фотапаказ “Вяснавое абуджэнне”, які складаўся з вобразаў саміх удзельніц клуба. Падчас паказу фотаздымкаў Ірына дэталёва і зразумела расказала пра апошнія модныя тэндэнцыі і аб тым, як яны знаходзяць адлюстраванне ў нашым паўсядзённым жыцці.

Хор УЗВышша таксама парадаваў прысутных сваім выступам.

Назаканчэнне канцэртнай праграмы студэнткі Diva Latina паказалі танец “Блюз-бачата“.

Падчас імпрэзы дзейнічалі 3 пляцоўкі, дзе кожны жадаючы мог набыць для сябе і сваіх блізкіх падарункі, зробленыя студэнткамі УЗВ.

Выкладчыца курса “Натхненне майстрыхі” Тамары Герасіменка, прадставіла вырабы свае і сваёй групы, над якімі яны працавалі некароткі час.

Паказалі свае вырабы студэнткі курса “Вясёлая воўна”, выкладчыцай якога з’яўляецца Ларыса Кухарэнка.

Працы студэнтак “Вясёлая воўна”
Ларыса Кухарэнка

Кулінарны клуб “Разынкі” пад кіраўніцтвам Ларыса Ганчар парадавалі ўсіх смачна-прыгожымі стравамі.

 

Стравы студэнтак клуба “Разынкі”

Пасля прысутныя дзяліліся сваімі ўражаннямі ад імпрэзы.

Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Больш фота глядзіце па спасылцы.

 

Яшчэ запісы