Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Суместна з клубам “Англійскай мовы” 12 лютага студэнты УЗВ правялі скайп-сустрэчу з Універсітэтам Трэцяга Узросту з Брытаніі.

Студэнты УЗВ сумесна з нашымі партнёрамі падзяліліся сваімі ўражаннямі і традыцыямі адзначэння розных свят.

– Я сустрэла навагоднія святы ў Славакіі на лыжным рэзорце “Ясно”, –  дзеліцца студэнтка УЗВ Вольга Паўлава.

– Мне пашчастлівілася сустрэць каляды ў Балгарыі,  – кажа выкладчык клуба “Англійскай мовы”. – А новы год святкаваў у Гродна з тутэйшымі сябрамі. 

Пад час сустрэчы студэнты абмеркавалі надвор’е ў Гродна і Лондане, іх адносіны да глабальнага пацяплення.

– We had snow only 2 or 3 times this winter [У гэтым годзе гарадзенцы бачылі снег толькі 2-3 разы], – гаворыць Вольга.

У Брытаніі снегу не было наогул. У Лондане сонейка, моцны вецер і шмат дажджоў.

The winter is disappear. We have fall, fall and spring [Зімы ў Брытаніі больш няма. Ёсць толькі восень, восень, а потым вясна.], – тлумачыць Джон.

Global worming is a big issue in US these days [Глабальнае пацяпленне – гэта вялікая і досыць папулярная праблема ў Злучаных Штатах.], – дадае Дэніэль.

Сустрэча адбылася ў добрым настроі і цёплых успамінах пра мінулыя святы.

Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Яшчэ запісы