Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Дзесяць праведзеных вясной гэтага года адкрытых онлайн-лекцый “Універсітэту Залатога Веку” мы аб’ядналі ў адзін плэйліст для больш зручнага пошуку і прагляду.

Адкрывала наш цыкл псіхолаг-псіхатэрапеўт, магістр псіхалагічных навук, псіхолаг ізраільскай арганізацыі «Эла» Алена Яшчанка.

Яна расказвала аб правілах «пазітыўнай» трывогі, сакрэтах захавання псіхалагічнага дабрабыту ва ўмовах вымушанай ізаляцыі і аб спосабах зніжэння «негатыўнай» трывогі.

Як абараніцца ад вірусаў з дапамогай псіхалогіі і як правільна непакоіцца падчас самаізаляцыі, даведаліся студэнты УЗВ на наступным вэбінары ад Таццяны Леўчык.

Пра 100 беларускіх замкаў расказваў вядомы беларускі журналіст і краязнаўца Глеб Лабадзенка, які раней не раз выступаў перад  студэнтамі УЗВ у “жывым” фармаце.

Цікавую лекцыю правёў адзін з заснавальнікаў УЗВ Вітаўт Руднік. Ён расказаў, як можна шукаць сваіх родных з дапамогай электронных базаў звестак.

Узгадаць і перагледзіць усе 10 лекцый можна, перайшоўшы па спасылцы.

Яшчэ запісы