Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

З 2 верасня пачаўся запіс кандыдатаў на ўдзел у адзінаццатым акадэмічным годзе  праграмы «Універсітэту Залатога Веку».

Каб далучыцца да праграмы УЗВ, трэба наведаць адну з прэзентацый, дзе можна будзе атрымаць усю неабходную інфармацыю пра гісторыю праграмы «Універсітэту Залатога Веку», даведацца пра прынцыпы працы і мэты праграмы, пазнаёміцца са зместам адукацыйных заняткаў, з запланаванымі мерапрыемствамі і з патрабаваннямі да ўдзельнікаў, а таксама задаць усе пытанні арганізатарам праграмы. Прэзентацыі УЗВ пройдуць з 16 па 20 верасня, па дзве на кожны дзень — а 11-ай і а 15-ай гадзіне.

Запісацца на прэзентацыі можна да 13 верасня з 10:00 да 17:00 па тэлефонах 62-01-81, 68-62-80 альбо +375 29 292 01 81 (МТС), +375 33 634 10 41 (МТС).

На прэзентацыі можна будзе запоўніць анкету на ўдзел у праграме УЗВ. Па выніках анкетавання будзе праводзіцца адбор удзельнікаў на адзінаццаты акадэмічны год ва УЗВ.

УВАГА! Запісацца і прыйсці на прэзентацыі мусяць таксама і слухачы УЗВ мінулых гадоў. 

Віншуем з пачаткам новага навучальнага году УЗВ і да сустрэчы на занятках!

Яшчэ запісы