Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

На мапе будуць адзначаныя адрасы беларускіх некамерцыйных арганізацый, якія працуюць са сталымі людзьмі, а таксама апісаныя паслугі гэтых арганізацый.

Стварэнне мапы ініцыявана кааліцыяй “За годнае даўгалецце”, сярод заснавальнікаў якой былі і актывісты “Універсітэту Залатога Веку”.

Для збора інфармацыі, неабходнай для стварэння мапы, распрацавана даступная па гэтай спасылцы анкета, якую неабходна запоўніць да 31 ліпеня.

Мапа будзе знаходзіцца на сайце кааліцыі, які з’явіцца ў публічным доступе ў сярэдзіне лета.

Яшчэ запісы