
Падтрымаць “Універсітэт Залатога Веку” можна некалькімі спосабамі:
1. Ахвяруйце любую суму на развіццё праграмы і мы аддзячым публічна ў навінах на нашым сайце і ў сацыяльных сетках!
2. Ахвяруйце 10 і больш рублёў і мы напішам вашае імя і прозвішча ў пераліку спонсараў і ахвярадаўцаў УЗВ, а таксама публічна падзякуем у нашых групах у сацыяльных сетках!
Рэквізіты для ахвяраванняў (неабходна пазначыць “На развіццё праграмы “Універсітэт Залатога Веку”):
Прыватная ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”:
Р/р BY49MMBN30120488900109330000 у ААТ Банк БелВЭБ; г.Мінск, БІК BELBBY2X, УНП 591018095
Мы прапануем таксама некалькі варыянтаў супрацоўніцтва фірмам і прадпрыемствам, якія клапоцяцца пра сацыяльную адказнасць уласнага бізнесу
1.Вы можаце стаць спонсарам аднаго альбо некалькіх курсаў і клубаў УЗВ, пералічыўшы нам 460 рублёў (за 1 курс альбо клуб).
Гэта дапаможа нам аплаціць працу выкладчыка курса і набыць неабходныя для заняткаў матэрыялы. За гэта мы дадамо назву вашай арганізацыі ў назву курса альбо клуба на нашым сайце і ва ўсіх прамацыйных матэрыялах.
Вы атрымаеце таксама запрашэнне на ўдзел у нашых карпаратыўных інтэграцыйных мерапрыемствах!
2. Станьце афіцыйным партнёрам УЗВ, пералічыўшы на наш рахунак 10000 руб альбо больш. За гэта мы дадамо банер і назву вашай арганізацыі на першую старонку сайта і ва ўсе
прамацыйныя матэрыялы. Вы атрымаеце таксама запрашэнне на ўдзел у нашых карпаратыўных інтэграцыйных мерапрыемствах. Сталыя людзі – былыя работнікі вашай фірмы альбо вашага прадпрыемства, будуць мець зніжку ў 25% пры залічэнні ў якасці студэнтаў нашай праграмы.
3. Станьце нашым Генеральным партнёрам, пералічыўшы 20 000 на развіццё праграмы УЗВ і мы дадамо назву вашай арганізацыі да назвы праграмы УЗВ. Акрамя таго, мы дадамо банер і назву вашай арганізацыі на першую старонку сайта і ва ўсе прамацыйныя матэрыялы. Вы атрымаеце таксама запрашэнне на ўдзел у нашых карпаратыўных інтэграцыйных мерапрыемствах. Сталыя людзі – былыя работнікі вашай фірмы альбо вашага прадпрыемства, будуць мець зніжку ў 50% пры залічэнні ў якасці студэнтаў нашай праграмы.
6. Прапануйце свой варыянт супрацы і мы абавязкова разгледзім яго!
Атрыманыя сродкі будуць выкарыстаныя на:
- на арэнду памяшканняў для заняткаў
- на закупку матэрыялаў для заняткаў
- на канцтавары
- на запраўку картрыджаў
- на аплату працы выкладчыкаў курсаў і клубаў
- на рамонт і абнаўленне абсталявання для кампутарных курсаў
- на аплату за інтэрнэт і сувязь
- на друк навучальных і прамацыйных матэрыялаў
- на пітную ваду для студэнтаў
- на аплату камунальных паслуг, звязаных з правядзеннем заняткаў
Хочаце дапамагчы?
Напішыце:
edustudio.hrodna@gmail.com
Затэлефануйце:
+ 375 33 634 10 41