Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

У цёплай нефармальнай абстаноўцы 26 лістапада прайшло знаёмтсва каардынатара ААН у Беларусі Іаана Казана-Вiшнявецкi з Радай і камандай УЗВ.

На сустрэчы Іаане паведамілі пра дзейнасць, мэты, планы УЗВ.

Для таго, каб лепш перадаць атмасферу Універсітэту, былі паказаны фотаздымкі з заняткаў, відэа з мерапрыемстваў, кроніка сайта.

 

Пад канец сустрэчы сябры Рады падарылі  каардынатару ААН на памяць аб візіце ва УЗВ працы, зробленыя самімі студэнтамі.

Іаана Казана-Вiшнявецкi таксама пакінула Універсітэту Залатога Веку карысныя прэзенты і добрыя словы.

Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Яшчэ запісы