Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Лекцыя, якую правядзе Павел Джулай 7 траўня будзе накіравана на пашырэнне разумення таго, што такое сям’я, якія працэсы ў ёй адбываюцца, у чым асаблівасці адносін з дарослымі дзецьмі, што правакуе канфлікт і як іх можна мінімізаваць альбо вырашаць.

Падчас вэбінару слухачы даведаюцца:
– асаблівасці зносін з дарослымі дзецьмі;
– якія перакананні ў адносінах бацькоў і дзяцей могуць правакаваць канфлікт;
– на што варта звяртаць увагу, каб прадухіліць канфлікты або знізіць іх дэструктыўны ўплыў;
– як захоўваць самавалоданне і дзе знаходзіць падтрымку ў сітуацыях складаных адносін з дарослымі дзецьмі.

Спікер лекцыі Павел Джулай – псіхолаг. З 2011 па студзень 2019 з’яўляўся галоўным медыцынскім псіхолагам па Гродзенскай вобласці. З 2018 года выкладае на факультэце псіхалогіі ГрДу ім. Я. Купалы. Выкладчык курса “Псіхалогія для жыцця” ва УЗВ. З 2009 года і да цяперашняга часу працуе ў Гарадской бальніцы №3 г. Гродна (аддзяленне неўрозаў і памежных станаў).

Лекцыя пройдзе 7 траўня а 15 гадзіне на платформе ZOOM, каб падключыцца да яе трэба перайсці па СПАСЫЛЦЫ.

Ідэнтыфікатар для ўваходу 842 1939 8144.

Яшчэ запісы