Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

На чарговай агульнай лекцыі, якая прайшла 28 лістапада, адбыўся святочны канцэрт у гонар юбіляраў адзінаццатага набору УЗВ.

Віншаванне юбіляраў – гэта традыцыйнае свята УЗВ, якое праходзіць два разы на навучальны год. Гэтым разам віншавалі юбіляраў, якія нарадзіліся з 6 красавіка па 11 лістапада.

Юбіляры УЗВ-11

Вядучымі святочнай імпрэзы былі Аліна Сташэўская і Лілія Вільчэўская, якія знайшлі добрыя словы для кожнага юбіляра.

Вядучыя імпрэзы

Віншавалі нашых юбіляраў і хор УЗВ “УЗВышша”, у выкананні якога прагучалі ўсім вядомыя і любімыя песні.

Сёлета юбіляры УЗВ былі сапраўды “зорнымі” шмат з іх было выкладчыкаў, сябраў Рады, а таксама Вітаўт Руднік – адзін з заснавальнікаў Універсітэту Залатога Веку.

Вітаўту “50”

Асаблівай госцей святочнага канцэрта была спявачка з палесся Надзея Макарэвіч.

Надзея Макарэвіч

Яна адарыла кожнага прысутнага добрым настроем і вясёлымі песнямі, пад час якіх не можна было ўседзіць на месцы.

Больш фота глядзіце па спасылцы.

Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Яшчэ запісы