Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

На чарговай агульнай лекцыі, якая прайшла 15 сакавіка, адбыўся святочны канцэрт у гонар юбіляраў УЗВ.

Віншаванне юбіляраў – гэта традыцыйнае свята УЗВ, якое праходзіць два разы на навучальны год. Гэтым разам віншавалі юбіляраў, якія нарадзіліся з 14 снежня па 15 сакавіка.

УЗВ-9: Віншаванне юбіляраў from Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”

Вядучымі святочнай імпрэзы сталі Міраслаў і Тамара Паўловіч, якія знайшлі добрыя словы для кожнага юбіляра.

Тамара і Міраслаў Паўловіч, вядучыя імпрэзы

Праграма свята была вельмі насычанай:  Святлана Елісеева і Людміла Баянава чыталі вершы; гучалі спевы ад Тамары Рудзянковай, вакальнай групы і хора УЗВ; курс “Мода. Стыль.Фота” падрыхтаваў дэфіле “Парад кветак”.

Вакальная група УЗВ: Надзея Дзянісенка, Святлана Налобіна, Ірына Сідзюк і Валянціна Вангул.
Удзельніцы заняткаў “Мода. Стыль. Фота”
Вершы ад Святланы Елісеевай і Людмілы Баянавай.
Спевы ад Тамары Рудзянковай
Хор УЗВ разам з Ірынай Жыгулінай, кіраўнічкай

“Горка!” гучала на імпрэзе, бо віншавалі пары, якія адзначалі гадавіну свайго вяселля. Слухачы УЗВ павіншавалі Міраслава і Тамару Паўловічаў, якія адзначылі 45 гадоў сумеснага жыцця, Людмілу і Леаніда Давыдавых, якія адзначылі 55-ую гадавіну.

Сувенір юбілярам ад Ларысы Ганчар

Сувеніры для юбіляраў падрыхтавалі Рыма Алізаровіч, Ларыса Ганчар і Тамара Паўловіч.

Імпрэза была падрыхтавана сябрамі Рады УЗВ.

Усе фотаздымкі са свята можна знайсці ў альбоме.

Яшчэ запісы