Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Як выкарыстоўваць натуральнае святло і мадэляваць штучнае асвятленне, як ствараць кампазіцыю з прадметаў, як падабраць ракурс здымкі даведаюцца слухачы УЗВ на агульнай лекцыі, якую правядзе 14 траўня фатограф Ленай Майсюк.

Падчас лекцыі спікер раскажа як правільна выстаўляць святло, кампазіцыю ў фатаграфіі, а таксама маленькія хітрасці выкарыстання самых простых тэлефонаў і фотаапаратаў для атрымання добрых здымкаў.

На лекцыі пажадана, каб кожны перад сабой меў апарат які фатаграфуе (мабільных тэлефон з камерай альбо фотаапарат), любых маленькіх 3- 5 прадметаў, лямпачку, чорны і белы кавалачак паперы, маленькае люстэрка.

Магчымасць задаваць пытанні будзе ў кожнага жадаючага падчас і пасля выступлення лектара.

Лена Майсюк – фатограф, любімы яе накірунак у фатагарфіі – макраздымка, а таксама ёй падабаецца рэпартажная фатаграфія ў падарожжы, гульня са святлом і ценем, выкарыстанне каляровасці і наданне аб’ёму плоскаму малюнку.

Лекцыя пройдзе 14 траўня а 11 гадзіне на платформе ZOOM.

Каб падключыцца да яе, трэба перайсці па СПАСЫЛЦЫ.

Ідэнтыфікатар для ўваходу 840 9136 2442.

Яшчэ запісы