Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

“Родны мой горад, любоў мая,
Казка кахання чароўная.
Ты, калі ласка, чакай мяне
З кожнай дарогі,
са шляху расстайнага…”

Многія, хто нарадзіўся ў гэтым горадзе, гасцяваў у ім, калісьці прыехаў сюды і застаўся назаўсёды, любяць яго. За што – кожны вызначае для сябе сам. Камусьці падабаецца яго старажытная гісторыя, камусьці маляўнічыя краявіды ваколіц, кагосьці прыцягваюць мілыя ўспаміны дзяцінства і юнацтва. 

Мы прапануем выдатную магчымасць прызнацца ў любові да свайго горада, апісаць тыя цудоўныя мясціны альбо цікавосткі, за якія вы любіце горад.  

Запрашаем прыняць удзел у конкурсе эсэ “За што я люблю Гродна”

Удзельнікам конкурсу можа стаць любы ахвотны, незалежна ад узросту, месца пражывання і адукацыі.

Аб’ём тэксту павінен складаць не менш 1 старонкі фармату А4 і не больш 5 старонак фармату А4.

Мовы конкурса: беларуская, руская 

Пачатак конкурса: 7 лютага 2020 года.

Завяршэнне конкурса: 7 красавіка 2020 года.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца прэтэндэнты, якія дашлюць конкурсныя працы на электронную пошту  uzv.hrodna@gmail.com да 07 сакавіка 2020.

Назва файла мусіць уключаць слова “конкурс” і прозвішча аўтара. У тэксце ліста пазначце, калі ласка, Ваш кантактны нумар тэлефону.

Падчас ацэнкі конкурсных твораў улічваюцца:

– літаратурны змест;
– арыгінальнасць стылю;
– веданне гістарычных фактаў;
– пісьменнасць.

Узнагароды ад спонсараў і партнёраў за 1-е, 2-е, 3-е месца атрымаюць аўтары найлепшых тэкстаў, якія адбярэ прафесійнае журы.

Абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца ў сакавіку 2020 года. 

Пра месца, час і форму абвяшчэння і ўзнагароджання пераможцаў будзе паведамлена пазней.

 

Яшчэ запісы