Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Даведацца, хто такія міленеалы, чаму яны любіць чытаць гісторыі пра людзей «залатога веку», як можна змяніць сваё жыццё адным пастом у інтэрнэце, што такое self-branding і пра многае іншае даведаліся студэнты УЗВ, якія завіталі на лекцыю галоўнага рэдактара інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog Сяргея Сахарава.

“Хто такія міленеалы?” – пытанне, на якое большасць аўдыторыі хацела адразу пачуць адказ.

– Гэта людзі, якія нарадзіліся пасля 1981 года, – кажа Сяргей і дадае, – гэта пакаленне, для якога лічбавы свет (інтэрнэт, гаджэты) з’яўляецца блізкім і родным. 

Пасля госць расказаў пра сябе і пра дзейнасць інтэрнэт-часопіса CityDog, у якім ён працуе.

“Гены пальцам не задавіш: бацька працаваў у журналістыцы і я таксама ўжо больш за 20 год”.

“Мы пішам пра сацыяльныя меншасці, самаадукацыю, пра правы чалавека, пра людзей залатога веку”.

Размова Сяргея з аўдыторыяй праходзіла ў выглядзе дыялога.

Сяргей абазначыў, чаму важна мець кожнаму чалавеку, у тым “залатога веку” свой уласны “брэнд”: гэта, па-першае, дапаможа знайсці мэту ў жыцці; па-другое, перадаць вопыт, эмоцыі, гісторыі маладзейшым; па-трэцяе, атрымаць новы вопыт, і, самае галоўнае – змяніць уласнае жыццё, а не бясконца спрабаваць рэалізавацца ў дзецях, унуках, праўнуках.

Удзельнікі сустрэчы задавалі госцю пытанні, распавядалі пра свой досвед,  свае дасягненні і мары.

– З якім пакаленнем прасцей і цікавей камунікаваць, мець зносіны- запыталі студэнты ў Сяргея.

– З людзьмі залатога веку, бо ў вас ёсць шмат таго, што вы ведаеце і пра што я б хацеў даведацца” – адказаў госць.

Пытанні Сяргею Сахараву ад студэнтаў УЗВ

Пра свае мэты і цікавую дзейнасць расказалі слухачы УЗВ Зінаіда Лойка і Ніна Ігнацьева.

“Я люблю займацца спортам і лічу, што гэта вельмі карысна” – Зінаіда Лойка

Па сканчэнні лекцыі студэнты УЗВ традыцыйна сфатаграфаваліся з выступоўцам.

Фотаздымак на добрую памяць

Больш фота глядзіце па спасылцы.

 

Яшчэ запісы