Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Даведаліся пра асноўныя арганізацыйныя пытанні ў новым навучальным годзе, пазнаёміліся адзін з адным, паслухалі карысную лекцыю ад Паўла Джулая студэнты УЗВ на першай агульнай лекцыі ў адзінаццатым наборы 17 кастрычніка.

Студэнты УЗВ канспектуюць важную інфармацы

Госцем лекцыі быў медыцынскі псіхолаг, выкладчык курса “Псіхалогія для жыцця”, які будзе дзейнічаць сёлета ва УЗВ Павел Джулай.

Павел Джулай з заслужанай падзякай за выступленне

Выступленне, у большасці дыялог з залай, было накіравана на пашырэнне разумення таго, што такое псіхалагічныя асабістыя межы, для чаго пра іх неабходна памятаць і якія цяжкасці могуць узнікаць, калі іх парушаць.

Па заканчэнню выступлення былі акрэслены асноўныя прынцыпы для таго, каб жыць сваім жыццём – гэта, па-першае, усвядоміць сваё жыццё, па-другое, спачатку вырашыць усе свае пытанні і толькі тады дапамагаць іншым, па-трэцяе, перастаць апраўдвацца, па-чацвёртае, палюбіць слова “не”.

Пасля лекцыі студэнты падзяліся сваімі ўражаннямі.

Больш фота глядзіце па спасылцы.

Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Яшчэ запісы