Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Чарговы сход валанцёрскай групкі студэнтаў Універсітэту Залатога Веку прайшоў 2 снежня.

На сустрэчы былі запоўнены дзённікі валанцёра, абмеркавана зробленая праца з падапечнымі і спланаваны далейшы план дзейнасці як валанцёрскай групкі, так і кожнага валанцёра асобна.

Запаўненне дзённікаў валанцёраў

Тамара Мухіна падзялілася пра стан сваёй падапечнай.

У бліжэйшых планах валанцёраў УЗВ: павіншаваць сваіх падапечных з навагоднімі святамі, паўдзельнічаць у чэленджы валанцёраў, а таксама 6 снежня наведаць Гродзенскі Чырвоны Крыж.

Валанцёрская група УЗВ працуе ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнасць і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Яшчэ запісы