
Рада “Універсітэту Залатога Веку”
Арганізацыя культурніцкіх і інтэграцыйных мерапрыемстваў, дабрачынных акцый, дапамога ў арганізацыі ўнутрагана жыцця УЗВ, забяспячэнне правоў слухачоў УЗВ – гэта далёка не поўны пералік функцый Рады “Універсітэту Залатога Веку”.
23 студзеня 2020 года абыліся чарговыя выбары Рады. У склад Рады 2020-2022 увайшлі 11 студэнтаў УЗВ: Ларыса Кіркевіч (Старшыня Рады), Ларыса Ганчар, Уладзімір Рунге, Людміла Быльская, Таццяна Таранка, Тамара Герасіменка, Аліна Філіпчык, Генрых Сігель, Наталля Кавалеўская, Валерый Дзенісевіч і Ала Дзянісенка.
Рада абіраецца раз на два гады на адной з агульных сустрэч слухачоў “Універсітэту Залатога Веку
Першай старшынёй Рады УЗВ была Марыя Станіславіч (2011-2013 гг.).

Па пытаннях дзейнасці Рады можна звяртацца да Ларысы Кіркевіч (тэл. +37529 8855614, e-mail: larakir52@gmail.com)
Сябры Рады УЗВ-11:
Навуковая Рада
Ганаровая навуковая рада праграмы “Універсітэт Залатога Веку” была створана ў 2016 годдзе. У яе склад запрасілі вядомых навукоўцаў з Беларусі, Польшчы, Украіны і Расіі, якія будуць выкарыстоўваць УЗВ як пляцоўку для правядзення даследванняў, а студэнты стануць рэспандэнтамі, крыніцай інфармацыі і зваротнай сувязі.
У склад навуковай рады ўваходзяць:
Андрэй Мікалаевіч Ільніцкі
Першы намеснік дырэктара Аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі “Навукова-даследчы медыцынскі цэнтр «Геранталогія», загадчык кафедры тэрапіі, герыятрыі і антыўзроставай медыцыны ІПК ФМБА Расіі, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Кірыл Іванавіч Прашчаеў
Дырэктар Навукова-даследніцкага медыцынскага цэнтра «Геронтология» (Масква, Расія). Першы намеснік Старшыні Беларускага рэспубліканскага геранталагічнага грамадскага аб’яднання. Член экспертнага савета па геранталогіі пры Міністэрстве аховы здароўя Расійскай Федэрацыі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Андрэй Георгіевіч Майсяёнак
Беларускі вучоны ў галіне біяхіміі, урач, гісторык медыцыны, грамадскі дзеяч. Біяхімік, вітамінолаг. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар біялагічных навук, прафесар.
Аляксандр Кабылярэк
Кандыдат гуманітарных навук, дацэнт Універсітэта Вроцлава (Польшча) на аддзяленні педагогікі, кіраўнік Універсітэта трэцяга ўзросту пры Ўроцлаўскім універсітэце ў 2006-2016 гг., аўтар больш за 100 навуковых публікацый, у тым ліку артыкулаў, кніг, раздзелаў, рэдактар галоўнага міжнароднага навуковага часопіса “Journal of Education Culture and Society” і “Ogrody Nauk i Sztuk”.