Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Першае паседжанне Працоўнай групы па падрыхтоцы Стратэгіі адбылося 20 траўня ў міністэрстве працы і сацыяльнай абароны насельніцтва. Удзел у сустрэчы браў адзін з кіраўнікоў гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” Вітаўт Руднік.

Ён прадстаўляе ў працоўнай групе кааліцыю “За годнае даўгалецце”, заснаваную ў канцы мінулага года (сярод заснавальнікаў кааліцыі былі і сябры Рады УЗВ).

У час сустрэчы быў прадстаўлены першы варыянт праекта Стратэгіі, разлічанай на перыяд да 2030 г.

Прапанаваная на сустрэчы канцэпцыя структуры дакумента выклікала шмат пытанняў адносна мэты стратэгіі, галоўных накірункаў дзейнасці, узроставай перыядызацыі і інш.

Сябры кааліцыі, якія бралі ўдзел у сустрэчы, прапанавалі замест “ведамасных” накірункаў дзейнасці (адукацыя, здароўе, сацыяльная абарона і г.д.), прапанаваных аўтарамі праекта, сфакусавацца на вырашэнні найбольш вострых пытанняў, звязаных з дэмаграфічным старэннем нашай краіны.

Сярод такіх пытанняў – недасканалая сістэма пенсійнага забеспячэння, слабы ўдзел сталых людзей у жыцці грамадства, абмежаваныя магчымасці для занятасці (у тым ліку – працоўнай), зніжэнне якасці жыцця сталых людзей у сельскай мясцовасці.

Па выніках сустрэчы было прынята рашэнне, што да 31 траўня ўдзельнікі Працоўнай групы дашлюць свае прапановы адносна ключавых палажэнняў праекта.

Сябры кааліцыі “За актыўнае даўгалецце” ужо распачалі працэс абмеркавання дакумента.

27 траўня адбудзецца працоўная сустрэча, у час якой адбудзецца ўзгадненне рэкамендацый, якія будуць затым дасланыя ў Міністэрства працы.

Зацвярджэнне Нацыянальнай стратэгіі парламентам запланавана на восень бягучага года.

 

Яшчэ запісы