Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

24 красавіка студэнты, якія вывучаюць ангельскую мову ва “Універсітэце Залатога Веку” паразмаўлялі праз скайп са слухачамі “Універсітэта Трэцяга Веку” з Бэкансфілду (Англія). Студэнты размаўлялі на тэмы харчавання і любімых страў.

З Бэкансфілдскім УТВ мы сябруем з 2014 года, рэгулярна наладжваем скайп-масты, а ў кастрычніку 2015 года брытанцы наведалі студэнтаў УЗВ у Гродна.

У правядзенні гэтай сустрэчы дапамагалі валанцёры Марка Крыссманн і Аляксандра Ілюкевіч, вядучыя папулярных сярод слухачоў УЗВ-10 клубаў ангельскай і нямецкай мовы.

Даведацца больш пра ўдзельнікаў брытанскай групы і паглядзець прывітальнае відэа можна ў артыкуле Linking With Belarus.

Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Фотаздымкі Віялеты Лось

Яшчэ запісы