Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Такую мэту імкнуліся дасягнуць удзельнікі курса “Сам сабе дыягност”, які працаваў сёлета пад кіраўніцтвам Жанны Швед.

Жанна Швед – старшы выкладчык кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта. Лекар тэрапеўт, арганізатар аховы здароўя са стажам працы больш за 20 гадоў. Ва УЗВ выкладае з 2018 года.

Вось што выкладчыца курса распавядае пра вынікі курса і свае ўражанні ад яго:

– Мая група пераважна складалася з жанчын 60-65 гадоў, якія мелі вышэйшую адукацыю, – распавядаць пра сваіх студэнтаў Жанна.

Калі карысна, то і цікава

Усе яны прыйшлі на курс, каб навучыцца разумець свой арганізм і разабрацца ў сваіх хваробах, даведацца нешта новае для сябе, а таксама паклапаціцца пра сваіх блізкіх, падзяліцца з імі атрыманымі ведамі.

Працаваць са студэнтамі было камфортна. Па-першае, бо аўдыторыя дарослая з вялікім жыццёвым вопытам.

Па-другое, ўсе яны прыходзілі свядома на заняткі і былі вельмі цікаўнымі і добразычлівымі, як да мяне, так і адна да адной.

Часам на занятках я адчувала сябе напружана, бо  група вялікая, было шмат эмоцый, абмеркаванняў, многія задавалі пытанні Але, нягледзячы на ўсё гэта, у канцы кожнага занятку прысутнічала задавальненне ад таго, што зроблена вялікая, значная і карысная праца, – прызнаецца Жанна.

За час заняткаў мы навучыліся:

– разлічваць індывідуальную суткавую патрэбу у калорыях і асноўных спажыўных рэчывах

– весці харчовы дзённік і аналізаваць свой рацыён

– падбіраць варыянт лячэбнага харчавання з улікам наяўных захворванняў

– ведаць суткавую патрэбу ў вадзе

– праводзіць сляпое зандаванне пры застоі жоўці

– вызначаць водны баланс і затрымку вадкасці ў арганізме

– правільна вымяраць пульс і артэрыяльны ціск

– вызначаць наяўнасць ацёкаў і іх прычыну

– прамацваць лімфавузлы

– адрозніваць варыянты цыянозу (сінюшнасці скуры), віды скурных высыпанняў

– вызначаць сімптомы кагнітыўных парушэнняў, у тым ліку з дапамогай простага тэсту

– ацэньваць асноўныя паказчыкі агульнага аналізу крыві і мачы

– вывучылі раннія прыкметы анкалагічных захворванняў (сімптомы «чырвонага сцяга»)

– павышаць стрэсаўстойлівасць, умацоўваць імунітэт і іншае.

Відэа-водгукі маёй групы таму пацверджанне.

 

 

Яшчэ запісы