Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Сёлета ў адзінаццатым наборы УЗВ з’явіліся новыя курсы і клубы, сярод якіх курс пад дзейнасцю мастака-кераміста Яўгена Адзіночанкі “Лепім з гліны разам”.


Заняткі праходзяць у Цэнтры творчасці “Тэрракота“, дзе кожны тыдзень нашы студэнты ствараюць сапраўдныя цуды сваімі рукамі.

Працэс стварэнне шэдэўра

Студэнты працуюць як пад пільным наглядам выкладчыка, так і асабіста.

Творчы тандэм выкладчыка са слухачамі УЗВ

– На першых двух занятках стваралі салонкі, якімі ў далейшым, пасля апрацоўкі, можна будзе карыстацца, – кажа выкладчык Яўген Адзіночанка.

Вынікі працы студэнтаў УЗВ пасля першага занятка

– Затым мы будзем рабіць вырабы ў стылі жгутавай керамікі.

Прыклад будучага вырабу

– Пад канец курса, – дадае выкладчык. – Мы навучымся ствараць нават цацкі.

Цацкі з гліны

– Вельмі цікавыя і адказныя, час праходзіць вельмі хутка разам з імі, – дзеліцца ўражаннямі пра студэнтаў УЗВ выкладчык курса.

З усмешкай на твары вучацца студэнты УЗВ

На пытанне ці кожны студэнт мае “творчую жылку” для таго, каб ствараць і ўвогуле працаваць з глінай, ён адказвае, што час пакажа, пакуль ёсць куды рухацца кожнаму са студэнтаў.

“Калі не ведаем ці правільна робім – пытаем у майстар”, – студэнты УЗВ

– Прыйшоўшы, на заняткі па гліне, я па-першае, хачу ўспомніць сам працэс лепкі [раней займалася гэтым], а, па-другое, навучыцца нечаму новаму, бо калі рукі працуюць – галава думае, – кажа адна са студэнтак Таццяна Белуш.

Белуш Таццяна (крайняя справа)

– Вельмі падабаецца гэты цікавы курс на які мы ходзім з задавальненнем, – кажа Таццяна Халянкова, а Мікалай дадае – праводзячы час на курсе “Лепім з ліны разам”, адпачывае душа і цела.

Таццяна і Мікалай лепяць з гліны разам

Тамары Мухінай курс “Лепім з гліны разам” палепшыў нават стан здароўя!

Творчая атмасфера на занятку.

Віялета Лось
Фота і відэа аўтаркі

Яшчэ запісы