Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Рэкамендацыі да працоўнага плану па рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі будуць сфармуляваныя па выніках Форума актыўнага даўгалецця, які адбудзецца 1-2 кастрычніка.

Такое рашэнне было прынята на сустрэчы аргкамітэту Форума, якая адбылася 22 ліпеня ў Мінску.

Асноўная частка праграмы Форума будзе складацца з трох тэматычных дыскусій, якія будуць тычыцца патрэбаў сталых людзей, вобраза сталых людзей у грамадстве і старэння як сферы адказнасці кожнага.

Скразной тэмай Форуму стане міжсектарнае і міжведамаснае ўзаемадзеянне, скіраванае на планаванне і рэалізацыю дзеянняў, звязаных са старэннем насельніцтва ў нашай краіне.

Гэтая тэма з’яўляецца асабліва актуальнай зараз, калі ў краіне на фінішнай стадыі знаходзіцца распрацоўка Нацыянальнай стратэгіі дзеянняў ва ўмовах старэння насельніцтва.

Удзел у Форуме возьмуць прадстаўнікі розных структур улады, дзяржаўных, грамадскіх, акадэмічных і камерцыйных арганізацый, актыўныя сталыя людзі, міжнародныя эксперты.

Арганізатарам Форума з’яўляецца кааліцыя “За годнае даўгалецце”, у стварэнні якой бралі ўдзел сябры Рады УЗВ.

У склад аргкамітэту Форума ўваходзяць таксама прадстаўнікі Навукова-даследчага інстытуту пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароне насельніцтва, Праграмы падтрымкі Беларусі федэральнага ўраду Германіі, Прадстаўніцтва Фонда ААН па народанасельніцтву (ЮНФПА).

Яшчэ запісы