Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Больш за 50 чалавек з розных гарадоў краіны ўзялі ўдзел у чарговай адкрытай онлайн-лекцыі “Універсітэту Залатога Веку”, якая адбылася 14 красавіка. На сувязі з удзельнікамі лекцыі з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі выходзіла Таццяна Леўчык – псіхолаг і трансфармацыйный коуч, якая раней ужо вяла заняткі псіхалагічных курсаў ва УЗВ.

У час сустрэчы Таццяна расказвала пра тое, якім чынам псіхалагічныя ўстаноўкі могуць дапамагчы чалавеку засцерагчыся ад розных хваробаў.

Па словах Таццяны, ёсць два тыпа эмоцый – негатыўныя і пазітыўныя. Калі мы адчуваем першы тып эмоцый, тады губляем энергію, патрэбную для жыцця. Пазітыўныя эмоцыі, у сваю чаргу, насычаюць нас. Навука змагла палічыць частату асноўных эмоцый, якія адчувае чалавек.

 

Каб выйсці з негатыўнага стану, чалавеку варта развіваць у сабе цэлы набор якасцей, што гарантуе не толькі добры настрой, але і добры стан здароўя.

На думку эксперткі, хваробы маюць тую ж частату вібрацый, як і нашы негатыўныя пачуцці. Калі мы маем дрэнны настрой, зайздросцім ці злуемся, то тады мы выпраменьваем вібрацыі, якія прыцягваюць да нас хваробы, у тым ліку і вірусы.

Таццяна Леўчык прапанавала ўдзельнікам лекцыі прайсці нескладаны тэст, з дапамогай якога можна зразумець, якія сферы жыцця патрабуюць пільнай увагі, што трэба перагледзець і змяніць у сваім жыцці, і на што вы марнуеце найважнейшы рэсурс – Вашу энергію!

Таццяна Халянкова

Анлайн-лекцыі яшчэ цікавей, чым у жывую, бо мы можам паслухаць спікераў, якіх няма магчымасці запрасіць у жывую. Тэматыка абраная вельмі карысная, улічваючы падзеі ў свеце. Вельмі цікава паслухаць, як захоўваць пазітыўны настрой. Мы ўдзельнічалі ў многіх семінарах па псіхалогіі.

Нягледзячы на гэта, мы вынеслі шмат карыснага для сябе, для большай настроенасці на пазітыў, каб менш трывожыцца, а наадварот падтрымаць сябе і блізкіх цяпер.

Асабліва ў сённяшняй сітуацыі, –Таццяна Халенкова, студэнтка УЗВ.

Святлана Красная

Інфармацыя падчас лекцыі была важная і цікавая.

Мы атрымалі станоўчыя водгукі нашых студэнтаў.

Для нас было важна тое, што гэта першы вопыт удзелу нашых студэнтаў у онлайн праграме.
Вопыт ўдалы.
Будзем з задавальненнем браць удзел і ў якасці слухачоў, і ў якасці вядучых.
Вялікі дзякуй, – Святлана Красная, Бабруйская акадэмія 50+.

Вера Кузовіна

Я ў захапленні ад Таццяны Леўчык. Я ведала, куды ішла. З ёй мы знаймыя з той пары, калі яна выкладала ва УЗВ. 

Многае з лекцыі мне было знаёма. І мне прыемна, што я знайшла пацверджанне сваіх ведаў, і што я даведалася шмат новай і цікавай інфармацыі.

Онлайн-заняткі добрая альтэрнатыва ў сітуацыі, якая склалася. Хоць у жывую заняткі прыемней, таму што ёсць магчымасць мець зносіны.

Я наведваю, па магчымасці, усе заняткі, якія хачу. І выбар цяпер у мяне стаў больш. Файна, што навучальны працэс працягваецца і буду рада сустрэцца з усімі ў жывую, – Вера Кузовіна.

З прэзентацыяй Таццяны можаце пазнаёміцца ніжэй.

Запіс лекцыі можна паглядзець ніжэй.

Чытайце таксама пра іншыя адкрытыя онлайн-лекцыі, арганізаваныя “Універсітэтам Залатога Веку”:

Шукайце свае карані! Дзесяць карысных спасылак ад Вітаўта Рудніка

Алег Красны правёў віртуальную экскурсію па габрэйскаму Бабруйску

Таццяна Смольнік: “Калі клапоцішся пра сябе – значыць клапоцішся аб усім чалавецтве”

Глеб Лабадзенка зрабіў для студэнтаў УЗВ віртуальнае падарожжа па замках Беларусі

Трывожцеся з 9 да 10: Алена Яшчанка падзялілася са студэнтамі УЗВ парадамі па зніжэнні трывожнасці

Яшчэ запісы