Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Сярэдні ўзровень задаволенасці сталых беларусаў сваім жыццём складае 6,4 па 10-бальнай шкале. Чым жывуць, у чым маюць патрэбы і да чаго імкнуцца жыхары нашай краіны ва ўзросце 55+? Гэтай тэме была прысвечаная адна з прэзентацый, прадстаўленых у час Форума “Годнае даўгалецце: роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў”.

Наталля Мількота

Вынікі даследавання прадставілі супрацоўнікі Навукова-даследніцкага інстытута Міністэрства працы Наталля Мількота і Сяргей Капусцін.

Сяргей Капусцін

Што ж замінае беларусам ва ўзросце адчуваць сябе больш шчаслівымі? Вось толькі некалькі фактараў:

  • Кожны шосты сталы чалавек жыве без выгодаў (гарачая вада, каналізацыя)
  • кожны пяты кепска ацэньвае стан свайго здароўя
  • 2/3 сталых людзей адзначаюць празмерна высокі для іх кошт лекаў
  • кожны трэці жыве адзінока
  • кожны чацьвёрты беларус адзначае, што пасля выхаду на пенсію якасць жыцця істотна пагоршылася
  • толькі 4% апытаных адказалі, што пенсіі ім хапае на ўсё неабходнае. Пры гэтым 40% сталых беларусаў пенсіі хапае толькі на прадукты
  • 80% апытаных лічаць, што галоўную адказнасць за дабрабыт чалавека на старасці павінна несці дзяржава
  • толькі 2% сталых беларусаў з’яўляюцца сябрамі грамадскіх арганізацый
  • амаль 30% апытаных не карыстаюцца інтэрнэтам.
Потребности, интересы и качество жизни людей пожилого и старшего возраста (55+) в Беларуси from Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”

Чытайце таксама:

“На гэтым сацыяльным полі працы хопіць усім”. У Мінску праходзіць Форум годнага даўгалецця

Жыць і сталець годна: знаёмім з матэрыяламі Форума “Годнае даўгалецце”

Праект Нацыянальнай стратэгіі “Годнае даўгалецце-2030” быў прадстаўлены ў Мінску

Форум “Годнае даўгалецце”: каментуюць арганізатары і эксперты

Фотасправаздачу з Форума глядзіце тут.

Фота Антона Сурапіна

Яшчэ запісы