Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Што такое паніка? З такой тэмай на агульнай онлайн-лекцыі 28 красавіка выступіць псіхолаг, дырэктарка Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Вялічка.

Падчас лекцыі вы даведаецеся: што выклікае паніку ў чалавека, як наша цела і розум рэагуюць на яе, якія віды панікі ёсць.
Таксама навучыцеся размяжоўваць паніку, як сацыяльную з’яву і як медыцынскі сіндром.

І, канешне, будзеце ведаць, як зберагчы сябе ад негатыўнага ўздзеяння панікі.

Спікер лекцыі Вольга Вялічка – практыкуючы псіхолаг, дырэктарка Гродзенскага дзіцячага хоспіса. Мае прафесійную спецыялізацыю: дзіцячая і ўзроставая псіхалогія, онкапсіхалогія, крызісная псіхалогія.

Лекцыя пройдзе 28 красавіка а 16 гадзіне на платформе ZOOM, каб падключыцца да яе трэба перайсці па СПАСЫЛЦЫ.

Ідэнтыфікатар для ўваходу 854-1089-8091.

Яшчэ запісы