Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Як знайсці інфармацыю пра сваіх продкаў, якія перажылі самыя драматычныя падзеі  ХХ стагоддзя? Сваімі парадамі на гэты конт 23 красавіка ў час онлайн-лекцыі  дзяліўся адзін з заснавальнікаў УЗВ Вітаўт Руднік.

У свае маладыя гады, як і многія з вас, напэўна, я мала цікавіўся лёсам сваіх дзядоў і прадзедаў – кажа Вітаўт.

Цяпер многія з іх зышлі ў нябыт і сабіраць хоць нейкую інфармацыю пра іх даводзіцца літаральна па кроплях.

Добра, што з’яўляецца ўсё больш і больш электронных базаў звестак, якія спрашчаюць такі пошук.

Вэбінар пачаўся з інтэрактыўнага апытання пра тое, што мы ведаем пра сваіх продкаў

Свой вэбінар Вітаўт пабудаваў на прыкладах пошуку інфармацыі пра двух сваіх прадзедаў – Тамаша Анімуцкага і Антона Дрэму.

Першы з іх у пачатку мінулага стагоддзя ездзіў на заробкі ў Амерыку.

Карабель “Прынцэса Аўгуста Вікторыя”, на якім Тамаш Анімуцкі адправіўся ў 1909 г. з Гамбурга ў Амерыку

Знайсці звесткі пра некаторыя дэталі гэтага падарожжа ўдалося ў базе, якая ўтрымлівае звесткі пра 65 міліёнаў пасажыраў, якія прыбывалі па моры ў ЗША.

Для пошуку ў гэтай базе трэба напісаць лацінкай імя і прозвішча чалавека, якога вы шукаеце

Антон Дрэма нарадзіўся ў 1902 г. Служыў у Войску Польскім, у 1944 г. быў прызваны ў савецкае войска.

У адным з першых баёў быў цяжка паранены. На гэтым вайна для яго скончылася.

Адно з найстарэйшых сямейных фота ў калекцыі Вітаўта Рудніка. На здымку, зробленым недзе ў сярэдзіне 30-х гг. у Варнянах, яго прадзед і прабабуля Антон і Браніслава Дрэмы

Знайсці хоць нейкія звесткі пра гэтага свайго прадзеда Вітаўт змог на сайце “Память народа“.

Інфармацыя пра юбілейны медаль, атрыманы Антонам Дрэмам за ўдзел у вайне

На гэтым жа сайце знайшлася інфармацыя пра роднага брата Антона – Станіслава Дрэму (у спісе пад нумарам 68), які загінуў і пахаваны ў лютым 1945 г. непадалёк ад Гданьска.

У данясенні пра загінуўшых салдат імя па-бацьку Станіслава Дрэмы памылкова пазначана як “Андрэевіч”, але ў іншых дакумантах ён ўжо называецца па-бацьку правільна – Антонавіч

На сайце міністэрства абароны Беларусі Вітаўт знайшоў таксама інфармацыю пра некалькіх іншых магчымых сваякоў Антона Дрэмы, якія загінулі ў час вайны.

Сваякоў сваіх прадзедаў Вітаўт знайшоў і ў базе ахвяраў палітычных рэпрэсій у СССР.

Глядзіце яшчэ некалькі карысных спасылак, прапанаваных Вітаўтам і некаторымі ўдзельнікамі вэбінара:

Архівы Арользэна. Самая буйная база звестак пра людзей, якія пацярпелі ад нацызма (траплялі ў канцлагеры, высылаліся на прымусовыя працы, былі ахвярамі Халакосту.

Базы звестак ахвяр Халакосту, а таксама звестак пра Праведнікаў свету

Яшчэ адна база звестак пра ахвяр палітычных рэпрэсій у СССР

Цэнтр дакументацыі Дрэздэна. Утрымлівае інфармацыю пра савецкіх ваеннапалонных, месцы пахаванняў савецкіх салдат

Падборка карысных спасылак па пошуку сваякоў, якія ваявалі/загінулі/прапалі без звестак у часы Другой Сусветнай вайны.

База звестак удзельнікаў Першай Сусветнай вайны

Глядзіце прэзентацыю, падрыхтаваную Вітаўтам Руднікам:

Глядзіце таксама запіс вэбінару:

Вось уражанні некаторых удзельнікаў вэбінару:

Таццяна Халянкова:

Вельмі спадабаўся вэбінар!

Відаць, што Вітаўт прапрацаваў вельмі шмат матэрыялаў і падзяліўся гэтым з намі, а менавіта:як з дапамогай электронных баз звестак можна знайсці сваіх продкаў і родных.

Лаканічна, даходліва, жыва.

Карысны вебінар, слушная, добрая інфармацыя.

Уладзімір Рунге:

Лекцыя Вітаўта была вельмі важнай і карыснай.

Я сам займаюся гэтай тэматыкай прыкладна каля 10 год – шукаю свае карані.

Пасля прагляд вэбінару і азнаямлення з новымі сэрвісамі пошуку інфармацыі пра сваіх родных, я ўпэўнены – у мяне атрымаецца знайсці яшчэ больш інфармацыі аб сваіх родзічах.

Дзякуй Вітаўту за лекцыю!

Міраслаў Паўловіч:

Сённяшняя лекцыя асаблівым чынам была важная для кожнага чалавека, бо усе народы павіны памятаць сваіх продкаў!

Многія страцілі сваіх сваякоў і не ведаюць, як знайсці хоць якія мінімальныя звесткі пра іх.

Я лічу, што інфармацыя і прыклад ад самаго Вітаўта – добры штуршок кожнаму для вывучэння свайго радаводу. Што да мяне асабіста, то я са сваёй жонкай Тамарай кожны склалі па сваім радаслоўным дрэве.

Маё дрэва змяшчае каля 300 чалавек – і я гэтым ганаруся!

Чытайце таксама пра іншыя адкрытыя онлайн-лекцыі, арганізаваныя “Універсітэтам Залатога Веку”:

Алег Красны правёў віртуальную экскурсію па габрэйскаму Бабруйску

Таццяна Смольнік: “Калі клапоцішся пра сябе – значыць клапоцішся аб усім чалавецтве”

Глеб Лабадзенка зрабіў для студэнтаў УЗВ віртуальнае падарожжа па замках Беларусі

Таццяна Леўчык: Самы вялікі сакрэт – мы прыйшлі сюды радавацца жыццю!

Трывожцеся з 9 да 10: Алена Яшчанка падзялілася са студэнтамі УЗВ парадамі па зніжэнні трывожнасці

Яшчэ запісы