Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Больш за 1300 заняткаў адбыліся ў праграме працы юбілейнага набору “Універсітэту Залатога Веку”. Урачысты выпускны баль запланаваны на 11 траўня.

Другі навучальны семестр УЗВ скончыўся 19 красавіка. Для студэнтаў праграмы сёлета працавалі звыш 50 курсаў і клубаў самай рознай тэматыкі.

Заняткі праводзілі людзі самых розных узростаў, а таксама замежныя валанцёры з Польшчы, Германіі, Францыі, Аўстрыі.

Глядзіце вялікую прэзентацыю з фотаздымкаў, зробленых у час заняткаў УЗВ-10.

Заняткі УЗВ-10

Набор на новы навучальны год распачнецца ў канцы лета, а пакуль студэнты рыхтуюцца да традыцыйнай выпускной сустрэчы, якая пройдзе сёлета непадалёк ад Гродна.

Сёлетнія заняткі ва УЗВ адбыліся ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Яшчэ запісы