Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Удзел у прагулцы па рацэ на цеплаходзе “Вольга Соламава” узяло каля 40 студэнтаў “Універсітэту Залатога Веку”. Для некаторых гэта была першая магчымасць зірнуць на родны горад з незвычайнага ракурсу.

“Вольга Соламавая” і слухачы УЗВ

Пра цікавыя мясціны, якія трапляліся на шляху, распавядаў краязнаўца і сябра Рады УЗВ Уладзімір Рунге.

Уладзімір Рунге расказвае пра знакамітыя мясціны Гродна

У час вандроўкі была магчымасць палюбацца панарамай горада, Румлёўскім паркам, пабачыць летнюю рэзідэнцыю караля Аўгуста Панятоўскага ў Панямуні, “Замак Дракулы”, праплыць пад пяццю мастамі.

Дзякуючы гэтаму, усе атрымалі задавальненне.

Сярод арганізатараў вандроўкі былі сябры Рады УЗВ: Людміла Быльская, Ала Дзенісенка, Тамара Герасіменка.

Наступная вандроўка плануеца пад канец жніўня па Наваградчыне. Абвесткі пра яе з’явяцца на нашым сайце, а таксама ў групах УЗВ у сацыяльных сетках.

У хуткім часе таксама распачнецца набор студэнтаў УЗВ на 2019/2020 гг.

Яшчэ запісы