Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

На гэтым тыдні слухачы клубаў “Наш Радавод” і “Аматараў падарожжаў” наведалі абласную навуковую бібліятэку імя Я. Карскага.

Студэнты УЗВ на экскурсіі па бібліятэцы імя Я. Карскага

У пачатку снежня нашы слухачы дапамагалі супрацоўнікам бібліятэкі пераязджаць у новы будынак. У знак удзячнасці за гэтую дапамогу слухачоў УЗВ запрасілі на экскурсію.

“У час экскурсіі ў былым будынку нацыянальнага банку мы пазнаёміліся з гісторыяй будынку, яго архітэктурнымі асаблівасцямі, кнігасховішчам, аддзелам старадрукаў, краяззнаўчым аддзелам, чытальнымі заламі. Нас вельмі ўразіў інтэр’ер былога банку: вітраж, лесвіца з мармуру, люстры, мэбля. Асабліва ўразіў сейф-пакой з магутнымі сталёвымі дзярыма, гдзе зараз размясцілі рэдкія кнігі”, – кажаць слухачы УЗВ.

Валерый Дзенісевіч вывучае асартымент бібліятэкі
Моцныя дзверы ў кнігасховішчы

Слухачы УЗВ перадалі ў бібліятэчны фонд кнігу складзеную кіраўніцай курса “Наш Радавод” Любоўю Зорынай. На прыканцы экскурсіі частка слухачоў запісаліся ў наведвальнікі бібліятэкі.

Кніга-падарунак ад Любоў Зорынай

Яшчэ запісы