Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Шматгадовай традыцыяй з’яўляецца наведванне слухачамі Універсітэту Залатога Веку месцаў пахавання знакамітых гарадзенцаў падчас свята Дзяды. Чарговае наведванне могілак па праспекце Касманаўтаў адбылося 2 лістапада.

Асабліва цёпла гаварылі пра музыканта, кампазітара і ганаровага слухача УЗВ Яўгена Петрашэвіча, які браў удзел у першых занятках УЗВ у 2010 г. У якасці вольнага слухача наведваў агульныя мерапрыемствы УЗВ, напісаў гімн УЗВ “Хвала людзям паважнага ўзросту” (2012 г.).

Людзі адыходзяць з жыцця, але яны жывуць паміж нас, пакуль жыве памяць пра іх.

Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Яшчэ запісы