Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Традыцыйная добрай справай слухачоў УЗВ з’яўляецца наведванне і віншаванне са святамі жыхароў Мураванскага дома-інтэрната. Чарговы раз гэта адбылося 14 студзеня. Слухачы УЗВ павіншавалі падапечных дома інтэрната з навагоднімі святамі.

У якасці падарункаў былі прадстаўлены навагоднія песні ад хора “УЗВышша”.

Таксама салодкія пачастункі і навагоднія паштоўкі, падпісаныя слухачамі Універсітэта.

За шматгадовае супрацоўніцтва паміж Універсітэтам Залатога Веку і “Мураванскім псіханеўралагічным домам-інтэрнатам для састарэлых і інвалідаў” слухачы УЗВ атрымалі падзяку ад адміністрацыі дома-інтэрната.

Больш фота глядзіце па спасылцы.

Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнасць і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Яшчэ запісы